во́дшыб, ‑у, м.

У выразе: на водшыбе — асобна, на некаторай адлегласці ад чаго‑н. Школа стаяла на водшыбе ад вёскі, на ўзгорку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ванне, -я, н.

1. гл. плаваць.

2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца.

Школа плавання.

Займацца плаваннем.

Падводнае п.

Сінхроннае п. (від спорту).

3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху.

Капітан далёкага плавання.

Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзесяціго́дкі ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Поўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў СССР з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Скончыць дзесяцігодку. Музычная дзесяцігодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фабза́вуч, ‑а, м.

Школа фабрычна-заводскага вучнёўства пры прадпрыемстве, якая рыхтуе рабочых масавых прафесій. [Ігнат Ладуцька] працаваў на вялікім станкабудаўнічым заводзе, дзе раней скончыў фабзавуч. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьміго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Няпоўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў СССР з васьмігадовым тэрмінам навучання, уведзеная замест сямігадовай з 1958 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райшу́ля ’нейкая пабудова’ (Бес.). Пранікненне ў беларускую гаворку гэтага рэгіёна (б. Сядлецкі павет) позняга польскага запазычання з нямецкай мовы rajtszulaшкола (верхавой, коннай) язды’ < Reitschuhle ’тс’ (Брукнер, 453), што цалкам магчыма, калі ўлічыць арэальны фактар. Сярод польскіх назваў фігуруе і rajszula ’тс’ (Нававейскі, Zapożyczenia, 313).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палітшко́ла, ‑ы, ж.

Школа палітычнай падрыхтоўкі. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпікурэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да эпікурэйца, эпікурэізму, эпікурэйства; уласцівы ім. Паслядоўнік эпікурэйскай філасофіі. Эпікурэйская школа.

•••

Эпікурэйская паэзія — лірыка, якая праслаўляе каханне і радасці жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старэ́йшы, -ая, -ае.

1. Якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.

С. сын.

Старэйшая ў сям’і.

2. старэ́йшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.знач. наз.). Дарослы.

Старэйшых павінны слухаць меншыя.

3. Які даўно ўтварыўся, узнік.

Старэйшая школа горада.

4. Які стаіць вышэй за іншых па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. па званні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)