малаха́й, ‑я, м.

1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам. Стары падняўся, надзеў малахай, развітаўся з усімі за руку. Навуменка.

2. Шырокі кафтан без пояса.

[Ад калм. махла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́к ’абы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпак ’высокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (крым.- тат.?) kalpak ’шапка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад увагнуць.

2. у знач. прым. Які мае паверхню з угінам; проціл. выпуклы. Увагнутае люстра. Шапка з увагнутым верхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пішча́ць несов. пища́ть;

хто парася́ ўкраў, таму́ ў вуша́х ~чы́цьпосл. на во́ре ша́пка гори́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мацяю́шка ’летняя шапка з шырокім шлякам (беражком)’ (гродз., Мат. АС). З польск. maciejka, maciejówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перуно́ўка ’футровая мужчынская высокая шапка з аўчынай усярэдзіну, а зверху пакрывал сукном’ (мядз., ЛА, 4). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папа́ха, ‑і, ДМ ‑пасе, ж.

Высокая футравая шапка. Каля галоўнай гарадской брамы сабраўся вялікі атрад коннікаў у папахах, у яркім каляровым адзенні і шырокіх шараварах. В. Вольскі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́таў, ‑ава.

Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малаха́й1шапка з шырокімі навушнікамі’, ’шырокі кафтан без пояса’ (ТСБМ), малахайка ’зімовая шапка’ (Касп.). Укр. малахай, рус. малаха́й ’шырокае мешкаватае адзенне без пояса’, ’доўгі халат з футра’, ’неакуратна апрануты чалавек’, ’разява, расцяпа’, ст.-рус. малахайшапка з футрам’ (XVII ст.). Запазычана ва ўсх.-слав. мовы з тат. malaxai, марыйск. malaxai, якія з калмыц. maχlä, манг. malagaiшапка’ (Фасмер, Этюды, 127; Яго ж, 2, 562; Аткупшчыкоў, Из истории, 208).

*Малаха́й2, молоха́й ’хвароба ў авечак’ (мазыр., З нар. сл.). Няясна. Недастатковасць інфармацыі аб сутнасці названай хваробы дае магчымасць зрабіць толькі некаторыя дапушчэнні адносна паходжання лексемы. Можна дапусціць, што яна звязана з навагрэч. μαλακός ’мяккі’, μαλακώνω ’паслабляю, размякчаю, сціхаю’, μαλάκυνσις ’размякчэнне мозга’, якія ўзыходзяць да ст.-грэч. μαλαχία ’слабасць’. Параўн. таксама лац. malacia ’вяласць, бяздзейнасць’, ’адсутнасць апетыту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́ф’я ‘спічастая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства, манахаў’ (ТСБМ). Стараж.-рус. скуфия, датуецца 1347 г. (Сразнеўскі, 3, 399). Запазычанне праз пасрэдніцтва с.-грэч. σκούφια з іт. scuffiaшапка’, якое, відаць, германскага паходжання; гл. Фасмер, 3, 663; БЕР, 6, 815. Для беларускага слова магчыма запазычанне з рус. ску́фья ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)