спіча́сты, ‑ая, ‑ае.

З вострым верхам або канцом. У зеляніне садоў выдзяляюцца белыя сцены мазанак, з-за высокіх спічастых таполяў выглядае двухпавярховая чырвоная мураванка. С. Александровіч. Вось ён [герой] — на вуліцах Вільні, і я ўжо бачу старыя камяніцы са спічастымі гатычнымі дахамі, званіцы, масіўныя вастрабрамскія парталы. Арочка. На галаве спічастая шапка-будзёнаўка з вялікай чырвонай зоркай. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

румя́нец, ‑нцу, м.

1. Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару. Перада мной стаяла вясёлая, гаваркая жанчына са здаровым румянцам на абветраных шчоках. Бажко. // Чырвань ад прыліву крыві да твару. Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук.

2. перан.; чаго. Разм. Ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка, асвятленне неба пры ўзыходзе сонца. Кожны дзень цвіце на небе Маладой зары румянец. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макры́ца1 ’невялікая, ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах, Oniscus muvavivius Cuv.’ (Касп., Сержп. Грам.; ветк., жлоб., Мат. Гом.), макру́ш ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), макру́ха ’тс’ (Нас., Бяльк.), луж. мокрэц ’тс’ (Шатал.). Да мокры (гл.). Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111.

Макры́ца2 чырвоная ’вочны цвет палявы, Anagallis arvensis L.’ (гродз., Кіс.). Укр. мокрець ’тс’. Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна любіць мокрыя лужкі, даліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаймо́, пляймо ’пляма’ (беш., Нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пляма і лагаю (гл. латюі) пры ад’ідэацыі балтыйскіх слоў: літ. plėnys ’попел’, прус. plejnis ’белы попел на жары (вуголлі)’. У польск. plama, з якога паходзіць бел. пляма, зліліся ст.-польск. plana ’загана’, ’дыятэз’ і (медыцынск.) planaчырвоная (агністая) пляма на скуры (ад хваробы)’, якое з ням. Flamme < лац. flamma < flagma < flagrāre ’гарэць’ (Банькоўскі, 2, 597; Брукнер, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кроўчырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма’ (ТСБМ, Яруш., Нік. Напаў., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Ск., Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. кров, рус. кровь ’тс’, ст.-слав. кръвь, балг. кръв, серб.-харв. кр̑в, славен. kȓv ’тс’, польск. krew, чэш. krev, славац. krv, н.-луж. kšew, палаб. kroj ’тс’. Прасл. kry мае ў якасці найбліжэйшых адпаведнікаў літ. kraũjas ’тс’. Ірл. cru, лац. cruor ’тс’ (Бернекер, 1, 632; Траўтман, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чырво́ны

1. в разн. знач. кра́сный; (о цвете — ещё) а́лый, багро́вый, багря́ный; рдя́ный;

~ныя прамяні́ спе́ктра — кра́сные лучи́ спе́ктра;

ч. за́хад — кра́сный (а́лый, багря́ный, багро́вый, рдя́ный) зака́т;

~нае во́йска — кра́сное во́йско;

2. в знач. сущ. кра́сный;

го́рад заня́ты ~нымі — го́род за́нят кра́сными;

Чырво́ная А́рміяист. Кра́сная А́рмия;

Чырво́ны Флотист. Кра́сный Флот;

Чырво́ная гва́рдыяист. Кра́сная гва́рдия;

ч. куто́к — кра́сный уголо́к;

~ныя крывяны́я ша́рыкі — кра́сные кровяны́е ша́рики;

~нае дрэ́ва — кра́сное де́рево;

ч. жалязня́к — кра́сный железня́к;

ч. пе́рац — кра́сный пе́рец;

ч. напа́лфиз., тех. кра́сное кале́ние;

ч. лес — кра́сный лес;

~ная до́шка — кра́сная доска́;

ч. радо́к — кра́сная строка́;

~ная лі́ніяархит. кра́сная ли́ния;

прахо́дзіць ~най ні́ткай — проходи́ть кра́сной ни́тью;

пусці́ць ~нага пе́ўня — пусти́ть кра́сного петуха́;

Чырво́ная Ша́пачкафольк. Кра́сная Ша́почка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нача́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая ўзначальвае што‑н., кіруе, загадвае чым‑н. Начальнік заставы .. поглядам ваеннага чалавека акінуў дзеда Талаша з галавы да ног. Колас. На голас афіцэра выскачыў з сянец дзяншчык, але начальнік махнуў яму рукой і той падаўся назад у хату. Лынькоў. Чырвоная шапка начальніка толькі мільгане на пероне, а потым і знікне за дзвярыма станцыі. Пестрак.

•••

Земскі начальнік — службовая асоба ў сельскай мясцовасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хром, ‑у, м.

1. Хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў.

2. Жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная мінеральная фарба (вокіс хрому або соль хромавай кіслаты).

3. Сорт мяккай тонкай скуры. Міхась сумеўся: было нязручна вось так адразу расчынаць гаворку пра хром, падэшвы, усцілкі. Асіпенка. Баўтрукоў не ішоў, а амаль бег да сцэны, суха шоргаючы рукавамі спартыўнага пінжака з карычневага хрому. Савіцкі.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіндачка ‘старажытны дзявочы галаўны ўбор (у выглядзе ручніка)’ (Малч.). Укр. скиндя́чка, скиндя́к ‘стужка’, киндя́кГрынч. са знакам пытання) ‘стужка, матэрыя’, рус. пск., цвяр. киндю́кчырвоная баваўняная тканіна’. Ст.-рус. кандакъ, киндякъ ‘тс’. Пэўнай этымалогіі няма, гл. Фасмер, 2, 234. Сам ён параўноўвае з уйг. köŋnäk ‘кашуля’, чагат. köŋläk ‘тс’, што няпэўна. На іншы шлях запазычання скіроўвае ст.-бел. уласнае імя Ярош Скиндеръ (1434), што выводзіцца ад скиндер ‘той, хто прадае ці робіць істужкі’ (гл. Усціновіч, Лінгв. дасл., 1968, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)