Ачалаве́чыць ’ажаніць’ (Яўс.), ачалавечыцца ’ажаніцца, стаць мужам’ (Нас.), очоловічыты (палес., Цыхун, вусн. паведамл.). Гэта беларускае слова разам з чэш. мар. očlověčit, славац. učlověčiť з’яўляецца семантычнай інавацыяй, звязанай з арэалам чалавек ’муж’, цэнтр якога знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай тэрыторыі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
калары́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.
2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.
1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і на поўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак. Галавач.
2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту. «Маладосць».
[Ад фр. chamotte.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гмі́на, ‑ы, ж.
Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. Ваявода Даўнаровіч абяцаў распачаць шырокі наступ на бунтарскія гміны і вёскі са сваімі людзьмі, якіх падбіраў асабіста. Паслядовіч. // Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі, дзе знаходзіцца яе кіруючы апарат. У .. доме каля плошчы размясцілася гміна, куды солтысы носяць садраныя з людзей падаткі. Брыль.
[Польск. gmina з ням.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Казяні́цца ’акаціцца (пра казу)’ (Мат. Гом.). Рус. зах.-бран. козениться. Рэгіянальны наватвор: другасны дзеяслоў ад казянё, казяня ’казляня’, параўн. рус. козеня (зах., паўдн., зах.-бран., наўг., кур., Даль), укр. козеня, бел. (цэнтр. і ўсх.) казяня. Мадэль утварэння вельмі старажытная. Рус. калін. козленить, цвяр., зах.-бран. козиться.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.
1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.
В. экватара.
2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.
Віцебская в.
Прыехаць з вобласці.
3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.
В. вечнай мерзлаты.
Азёрная в.
4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.
В. сэрца.
У грудной вобласці.
Абследаваць в. ранення.
|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
А. цэнтр.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.
2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ача́г, ‑а, м.
1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.
2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.
3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ману́ць 1 ’хлусіць’ (ганц., Жыв. сл. і Сл. Брэс.; Ян.). Да мані́ць (гл.).
Ману́ць 2 ’завабліваць’ (Ян.). Укр. ману́ти, рус. цэнтр., паўд. ману́ть ’тс’, ’падклікаць знакамі, рукамі, поглядам’, ’угаворваць паехаць, пайсці куды-небудзь’, ’цягнуць, выклікаць жаданне’. Да мані́ць (гл.).
Ману́ць 3 ’трапіць, папасці куды трэба’ (Бяльк.). Да мані́ць ’прыцягваць’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ме́дыум ’пасрэднік паміж людзьмі і «духамі»’ (ТСБМ), ст.-бел. медиумъ ’публічнасць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medyjum ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32), якое з лац. medium ’цэнтр’, ’асяроддзе’, ’грамадскасць, грамадскае жыццё’, ’прызначаны для грамадскага карыстання’. Суч. значэнне бел. лексемы магло прыйсці як з польск., так і з рус. моў.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)