спра́ўны, -ая, -ае.

1. Без пашкоджанняў, прыгодны для карыстання.

Спраўная машына.

С. матор.

2. Які знаходзіцца ў добрым стане; добры.

Спраўная гаспадарка.

С. конь.

3. Старанны, добрасумленны.

С. гаспадар.

4. Удалы, кемлівы.

С. хлопец.

|| наз. спра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Малача́р, молоча́р ’малакавоз’ (ТС). Калька з польск. mleczar ’тс’, mleczarekхлопец, які развозіць малако на продаж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уда́лы, -ая, -ае.

1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.

Удалая паездка.

2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.

Выбраць у. ход.

3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.

Удалая гаспадыня.

4. Смелы, адважны; хвацкі.

У. хлопец.

|| наз. уда́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Младзе́нец ’малады на вяселлі’ (віц., КЭС), ’дзяцюк, не зусім яшчэ дарослы хлопец’ (Нас.). З польск. młodzieniec ’юнак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вычва́ра ’той, які вытарашчыў вочы, глядзіць, як яшчарка’ (Нас.), вычва́рак ’дзёрзкі, смелы хлопец’ (Нас.). Да пачвара (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазгаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Разумны, кемлівы, разважлівы. Мазгавіты хлопец [Віктар], з любога становішча знойдзе выхад. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зухава́ты, ‑ая, ‑ае.

Бойкі, удалы, маладзецкі. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец — праныра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Рабіцца, станавіцца пошлым або больш пошлым. На вачах хлопец пашлее.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Спацелы. К сталу падышоў упацелы, запэцканы, без шапкі на галаве, малады хлопец. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)