пераліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераліць.

2. Тое, што і пералівацца (у 3, 4 знач.).

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе — займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустапаро́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пустапарожняга; пустая, бяссэнсавая справа. — Ці варта было траціць столькі дарагіх для чалавека гадоў дзеля такой пустапарожнасці? Ніякага значэння для навукі, для жыцця ў гэтым адкрыцці няма... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.

2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца чэрствым, больш чэрствым. Хлеб чарсцвее.

2. перан. Траціць чуласць, спагадлівасць. Людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі і вельмі спагадлівымі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суры́ць ’рабіць смецце’, ’траціць грошы’ (Нас.). Гл. сур; магчыма, зыходная форма для апошняга, узнікшая ў выніку фанетычных працэсаў, характэрных для ўсходнемагілёўскіх гаворак (параўн. Мугілёў ’Магілёў’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цярплі́васць ж.

1. терпели́вость, терпе́ние ср.;

2. безро́потность;

~ці не хапа́е — терпе́ние ло́пается;

запаса́цца ~цю — вооружа́ться терпе́нием;

тра́ціць ц. — теря́ть терпе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ля́сы тачы́ць ’марна траціць час у пустых размовах’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2, Касп.). Укр. ляси підпуска(ти) ’заляцацца’, рус. лясы точить (веять, разводить, подводить, сказывать, строить, строчить) ’марна траціць час у балбатні, пляткарыць’. Паводле пашырэння ў гаворках можна меркаваць аб запазычанні з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з польск. balasy ’балясы’ < італ. balaustro ’баляса ў балюстрадзе’ (Сабалеўскі, РФВ, 66, 345; Фасмер, 2, 552). Параўн. рус. кастр. лясы‑балясы ’балбатня, леменда’, ярасл. лясы‑балясы точить ’пустасловіць’, ’жартаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́та ‘згуба; згублена’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Нас., Байк., Некр., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. страта (XVI ст., гл. Карскі 2-3, 498). Аддзеяслоўны дэрыват ад страціць < траціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

Зрасходаваць, затраціць. Купіць нічога не купілі — баяліся грошы патраціць. Якімовіч. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы! Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́та, ‑ы, ДМ траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. траціць.

2. звычайна мн. (тра́ты, трат). Расход, выдатак. [Жэня:] — Усё роўна, Вася, хутка трэба будзе перабірацца ўсім... Толькі непатрэбныя траты цяпер утраіх ехаць... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)