Ігра́ць ’выконваць што-н. на музычным інструменце’, ’выступаць на сцэне, у кіно’, ’гуляць’, ’блішчаць’, ’быць у бадзёрым, узбуджаным стане’ (ТСБМ), ’бегаць (пра карову)’ (Мат. Гом.), ’цвісці’ (Бяльк., Выг. дыс.), ’спяваць’ (Касп.; Рам., 8, 554), ’спарвацца (аб птушках)’ (Некр.), ’буяніць, сварыцца, бурна выказваць пачуцці незадавальнення’ (Шат., Янк. III). Рус. игра́ть ’іграць’, дыял. ’танцаваць, скакаць’, ’спяваць’ (вельмі шырока ў гаворках), арханг., смал., разан. ’здзекавацца, злараднічаць’, разан. ’аб злучцы жывёлы’, укр. гра́ти ’іграць’, ’рабіць хуткія, рэзкія рухі’, ’брадзіць (аб мёдзе, піве)’ (Грынч.), польск. grać, igrać ’іграць’, в.-луж. hrać ’тс’, н.-луж. graś, jgraś ’тс’, палаб. jaigroją ’тс’, чэш. hráti ’іграць, забаўляцца’, славац. hrať ’тс’, ihrať ’іграць, хістацца, пералівацца’, славен. igráti ’іграць’, серб.-харв. ѝграти ’скакаць, іграць’, балг. игра̀я ’тс’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. играти ’забаўляцца, іграць’. Прасл. *jьgrati, дзеяслоў на ‑ati ад *jьgra (гл. ігра). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210–211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сельнік ’спеўнік’ (Ян., Варл.), песіпьнік ’тс’ (Бяльк.), песільпік ’ахвотнік паспяваць’ (Юрч. СНЛ), песельнік ’выканаўца песень’ (Нар. Гом., Янк. Мат.), песельніца, песяльніца ’спявачка’ (калінк., Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.; валож., Жыв. сл.), песільніца ’жанчына, якая мае добры голас і ахвоту спяваць’ (Варл.). З песеннік, песенніца < усх.-слав. тсенный ’які адносіцца да песні, музыкі’ < песня (гл.); распадабненне ‑нʼнʼ∼ пад уплывам распаўсюджанага суф. -ль//-, параўн. вясельны, пякельны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вызво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Выконваць звонам што‑н.; званіць. Званы ў гарадку кожны дзень вызвоньвалі сваё. Чорны. На Спаскай вежы куранты вызвоньваюць поўнач. Брыль. // Адзывацца звонам, звінець. Прыемна было слухаць, як вызвоньваюць малаткі, бачыць, як паддаецца чалавеку жалеза. Даніленка. Пад вузкімі кладкамі вызвоньвала вада. Савіцкі.

2. Спяваць, звінець (пра птушак, насякомых і пад.). Высока ў небе вызвоньвалі свае песні жаваранкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абзывацца дробным раскацістым гулам. А трактар ракатаў роўна, упэўнена... Гроднеў. Мне хацелася бегчы за .. [чайкамі] па гразі, бегчы ў заімглёны свет, туды, дзе ракоча і пеніцца мора, бае казку аб тым, што цудоўны, бязмежны свет не казка, а сапраўднасць. Брыль.

2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам. За абабітымі дэрмацінам дзвярыма ракатаў начальніцкі бас. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ла,

1. нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сала для скрыпкі. // Выкананне такога твора (партыі). — Сала на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша. Васілевіч.

2. у знач. прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сала. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах. Рамановіч.

[Іт. solo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рац, ‑рца, м.

1. Тое, што і жабрак. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот. Старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну. Кудраўцаў.

2. Стары чалавек. / у паэт. ужыв. Пытае бура старца-дуба: — Чаму цябе я не зламлю? Колас.

3. Манах, духоўны настаўнік веруючых. Аўтарам [тэорыі «Масква — трэці Рым»] .. быў старац пскоўскага Елеазарава манастыра Філафей. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпа́ты, ‑ая, ‑ае.

Глухаваты, сіплы, нячыстага тону (пра гук). Кожны паравоз крычыць па-свойму.. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў вольных туманах і завеях. Лынькоў. Хрыпатымі галасамі маладых пеўнікаў пачынаўся новы дзень. Гроднеў. // Які ўтварае такія гукі. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас. Але недзе пасля Бахмача, якраз тады, калі змоўк у вагоне хрыпаты рэпрадуктар, прыёмнічак раптам ажыў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúotiспяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць і тое шчасце.. маглі б спяваць і звінець сваімі акордамі, то наша вуха чула б найцікавейшую на свеце музыку. Колас. // Гул; гукі. Акорд машын. Акорды лета.

•••

Акорд струн — набор струн для смычковага або шчыпковага інструмента.

Заключны (апошні, развітальны) акорд — дзеянне, з’ява, падзея і пад., якімі што‑н. завяршаецца, заканчваецца.

[Іт. accordo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.

1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

Нізкае дрэва.

Н. плот.

Ляцець нізка (прысл.).

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Н. ціск.

Нізкая тэмпература.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

Нізкая якасць драўніны.

4. перан. Подлы, ганебны.

Н. учынак.

Так рабіць нізказнач. вык.).

5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

Н. бас.

Н. голас.

Спяваць нізка (прысл.).

|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)