про́разь, ‑і, ж.

1. Скразная, звычайна вузкая адтуліна, прарэзаная ў чым‑н. Саўка зазірнуў у проразь дупла: там бялелі рэшткі воску і дзе-нідзе блішчаў мёд. Сачанка. І тут заўважыў Міколка, як праз проразь паліто відаць жандарскія сінія штаны. Лынькоў. // Разм. Від мастацкай скразной разьбы. // Спец. Выраз, жалабок у прыцэльным прыстасаванні агнястрэльнай зброі.

2. Спецыяльная лодка для перавозкі жывой рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дошка, паліца або стойка з кручкамі ці калочкамі, на якія вешаюць адзенне.

2. Спецыяльная пятля, за якую вешаюць адзенне. [Рамір] падчапіў на палец куртку за вешалку, закінуў яе за спіну. Асіпенка.

3. Жорсткая планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

4. Разм. Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск.спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бальніца, больніца / спецыяльная: лячэбніца / дзе вядзецца навуковая і навучальная работа: клініка / вайсковая: шпіталь, лазарэт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дапамо́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. Садзейнічанне, падтрымка каму-н. у чым-н.

Д. бацькам.

2. Матэрыяльная падтрымка.

Грашовая д.

Выхадная д.

3. Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут.

Медыцынская д.

Карэта хуткай дапамогіспецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеламу да прыбыцця доктара.

Хуткая дапамога

1) сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;

2) спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая аказвае такую дапамогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́хнікум, ‑а, м.

Сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне тэхнікі. Індустрыяльны тэхнікум. Аўтамеханічны тэхнікум. □ [Бумажкоў] вучыўся заўсёды. Пасля пачатковай школы займаўся самаадукаваннем, а пасля прыехаў вучыцца ў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, які скончыў у 1933 годзе. Чорны. // Усякая сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова. Бібліятэчны тэхнікум. Фізкультурны тэхнікум. □ Толькі ў Ашмянскім тэхнікуме .. за пяць гадоў падрыхтавана больш за 400 кіраўнікоў самадзейных драмгурткоў, харавых і танцавальных калектываў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шост, шаста, М шасце, м.

1. У спорце — спецыяльная бамбукавая ці пластмасавая жэрдка, якая выкарыстоўваецца ў якасці апоры для скачкоў у вышыню.

2. Доўгая тонкая палка ці жэрдка. На беразе нас ужо чакалі чаўны. На іх стаялі хлопцы з вёсламі і шастамі. Няхай. У зямлю быў уваткнут высокі шост, а на ім вісеў вялікі чырвоны сцяг. Гарэцкі.

•••

Шастом галавы (носа) не дастаць гл. дастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліўрэя ’фірменная адзежа швейцараў, лакеяў, фурманаў’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ливрея ’тс’, якое з франц. livrée ’тс’, першапачаткова — ’адзежа, якую дзяржава і высокая шляхта выдавалі свіце’ < франц. livrer ’выдаваць’ < с.-лац. liberāre ’тс’. Аднак пры пасрэдніцтве франц. livrée і ісп. librea яшчэ ў XIII ст. слова пранікла ў ням. дыялекты і ў форме Libereiспецыяльная форма для прыслугі’ трапіла ў ст.-польск. мову (liberyja, XVI ст.), адтуль у ст.-бел. у выглядзе либерия ’ліўрэя’ (XVII ст.). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 494; Слаўскі, 4, 219–220; Булыка, Запазыч., 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стэнд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Шчыт для экспанатаў, картаграм і пад. Стэнды выстаўкі. □ [Віталія:] — Будзе дваццацігоддзе Перамогі — стэнд герояў зробім, цябе, мама, — на першае месца. Шамякін. Глядзяць са стэндаў паважаныя людзі — былыя выхаванцы універсітэта. Шахавец.

2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын. Выпрабавальны стэнд. □ Уладзімір Русак рэгулюе дызельны паліўны насос на стэндзе паліўнай апаратуры. «Маладосць».

3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях — талерачках. Спаборніцтвы на стэндзе.

[Англ. stand.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)