свяці́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. ДМ -е. Нябеснае цела, якое выпраменьвае святло ў касмічную прастору або свеціць адбітым святлом.

Дзённае с. (Сонца). Начное с. (Месяц).

2. ДМ -у; чаго або якое; перан. Выдатны чалавек, які набыў шырокую вядомасць у пэўнай сферы дзейнасці і праславіў навуку і культуру сваім талентам (высок.).

С. навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. каго-што ў што. Увесці, унесці ў склад, лік каго-, чаго-н.

У. у спіс навучэнцаў.

У. соль у рацыён жывёлы.

2. што ў што. Далучыць да сістэмы чаго-н.

У. апарат у сетку.

3. што. Прывесці ў дзеянне.

У. станок.

Уключы святло!

|| незак. уключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уключэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зо́рка ’нябеснае цела’. Рус. зо́рька ’зара’, наўг., бранск. ’зорка’, укр. зі́рка ’зорка’. Параўн. польск. zorza ’зара, зорка’, чэш. zora ’ранішняя зорка’. Памянш. ад зара < зора (ці зоря) з суфіксам ‑к‑а. Параўн. з іншымі суфіксамі балг. зорнѝца, серб.-харв. зорњача, славен. zorníca, zorjeníca ’ранішняя зорка; Венера’. Значэнне зара (гл.) ’ранішняе святло’ дало падставу для дыферэнцыяцыі значэнняў гэтага слова: ’афарбоўка неба’ і ’зорка’. Для далейшай дыферэнцыяцыі важным было замацаванне суфіксальных утварэнняў для назвы адной ранішняй зоркі, а потым і зоркі наогул. Булахоўскі (Труди філол. ф-ту ХДУ, 3, 1956, 62) адзначыў, што ў ст.-рус. адбывалася дыферэнцыяцыя зарясвятло’, зоря ’зорка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлюстрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адлюстраваць.

2. у знач. прым. Які ідзе яе непасрэдна ад крыніцы, а ад паверхні прадмета, што адлюстраваў яго. Адлюстраванае святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машасто́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, пашыты з мошасту. Пагасла святло. Зырка заззяла рампа. Машастовая заслона набыла таемныя адценні. Мікуліч. Шапкі [настаўнікі] насілі .. з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы і ўласцівасці.

2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

[Грэч. optikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапяткі́

1. тре́петный; (мелькающий — ещё) мерца́ющий;

о́е святло́ ме́сяца — тре́петный (мерца́ющий) свет луны́;

2. разг. живо́й, ре́звый;

т. конь — жива́я (ре́звая) ло́шадь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Закрыць, заплюшчыць (вочы). Святло адпаўзло да дзвярэй, і з гэтым цень знік, а каб звыкнуцца з цемрай камеры, Крумінскі заплюснуў вочы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партамане́т, ‑а, М ‑неце, м.

Невялікі кашалёк для грошай. Доўга ў руках круціў.. [рубель] доктар, нават да акна паднёс, паглядзеў на святло, толькі тады паклаў у скураны партаманет. П. Ткачоў.

[Фр. porte-monnaie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жвіро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жвіру, з’яўляецца жвірам. Дарожкі насыпаны густа Пясочкам жвіровым сухім. Колас. // Пакрыты жвірам; са жвіру. Дрэмле ліхтар, льючы цьмянае святло на жвіровы перон. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)