тарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
Разм.
1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі. У Петрыкаве пяюць пеўні, гаўкаюць сабакі, тарахціць, лапоча матор матацыкла. Сачанка. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. Па бруку тарахцелі падводы і зварочвалі ў браму рынку. С. Александровіч.
2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць. Не пераставаў .. [Тарас Іванавіч] тарахцець і тады, калі селі за стол. Колас. — Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела .. [Юля]. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Звя́га ’прыстасаванне; надакучлівы брэх сабакі’, маг. ’брахлівы сабака; пра чалавека’ (Янк. Мат.). Рус. дыял. звя́га, смал., пск. ’гаўканне; брэх лісы’, ’сварка’, ’бурчанне’, вяцк. ’надакучлівы чалавек’, цвяр., пск., алан. ’пустаслоў’, укр. звяга ’гаўканне, сварка’. Ст.-рус. звяга ’непатрэбная балбатня’ (Курбскі, XVI XVII стст.). Прасл. дыял. zvęga ўзыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ з балта-слав. падаўжэннем ‑g‑. Роднасныя літ. žvéngti, лат. zvìegt ’іржаць’. Гл. звяк, звінець. Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Фасмер, 2, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі. Галавач. // Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі. Чорны.
2. Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч. // перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
1. Даць каму‑н. што‑н. у доўг. [Язэп:] — Калі вам так патрэбны грошы, дык я вам пазычу. Бядуля.
2. Узяць у каго‑н. што‑н. у доўг, на час. Маці кінулася да суседзяў, каб пазычыць у каго сена. Якімовіч. Тым часам бацька бегаў па хатах, каб дзе пазычыць калёсы на жалезным хаду. Сабаленка.
•••
У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) — згубіць сумленне, пачуццё сораму, уласнай годнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны добра ўспрымаць што‑н. слыхам, нюхам. — Спі, — гаворыць Яворскі, — сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што. Колас. // Які хутка рэагуе на знешнія раздражненні (гук, дотык і пад.). А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах трашчаць скалы. Шыцік.
2. Уражлівы, успрыімлівы. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала. Першым затрапятала чуткае лісце асіны. Шамякін.
3. Лёгкі, неглыбокі. Чуткі сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ня́хаць ’бегаць у пошуках спажывы’. Няясна; магчыма, звязана з Ахаць (яхыць) ’брахаць (пра сабаку, які праследуе здабычу)’, гл. Параўн. таксама нах‑нах! ’падзыўныя воклічы для сабакі’ (мсцісл., З нар. сл.), якое разглядаецца як фанетычнае перайманне голасу сабакі, што праследуе звера (Тура, Этнолингвистика текста. Семиотика малых форм фольклора, І. Тез. и предв. мат-лы к симп. М., 1988, 107); у такім выпадку змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар, параўн. ня‑ня ’тс’ (гл.), рус. нех‑нех ’словы, якімі падклікаюць сабак’.
◎ Няха́ць, няхаіць ’адкладваць справу з-за гультайства ці нядбальства’ (Нас.), укр. нехати ’не рухаць’, нехаяти ’не дбаць; ігнараваць што-небудзь’, рус. нехати ’пакідаць, пушчаць’, польск. niechać ’дапускаць, дазваляць; не рухаць, пакідаць у спакоі, не звяртаць увагі’, чэш. nechati ’тс’, славац. nechať ’тс’, в.-луж. njechać, н.-луж. njechaś ’не цікавіцца, не мець жадання’, палаб. nechat ’пушчаць’, славен. nehati ’перастаць, пусціць’, серб.-харв. не xäjam ’не звяртаць увагі, не клапаціцца’, балг. нехая ’не турбавацца, не клапаціцца’. Прасл. *nechajati/*nechatiy утворанае ад *chajati/*chatiy этымалагічна не зусім яснага, параўн. Бязлай, 1, 190; Шустар-Шэўц, 13, 1010; Фасмер, 3, 70; Махэк₂, 394. Параўн. хаяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аце́п ’выклічнік для адгону сабакі’ (Нас.). Меркаванні Насовіча пра сувязь з рус. цепь ’ланцуг’ (пагроза ланцугом: «А на цепь!») здаюцца малаверагоднымі. Магчыма, звязана з укр. аці́ба ’выгук для адгону сабак’, якое Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 124) суадносіць з рум. tíbă ’тс’ і іншымі адгоннымі выгукамі тыпу а псік, што дазваляе раздзяліць слова на а і ціба насуперак Рудніцкаму, 1, 43, (а!‑ці!‑ба!); параўн. таксама балг. ти́ба, макед. чиба ’тс’, далейшая гісторыя якіх застаецца няяснай. Менш верагодна ад *це́паць ’біць’, параўн. польск. ciepać, рус. тепти́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саба́чкі 1 ’расліна ваўчкі паніклыя, Bidens cernuus L.’ (Гарэц., Кіс.), ’ваўчкі трохраздельныя, Bidens tripartia L.’ (Бяльк., Дэмб. 1), ’ваўчкі паніклыя і трохраздзельныя’ (Касп., Дэмб., 1), ’ваўчкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. соба́чки ’асот, лопух, дзед’. Да сабачка 1; расліна названая па вострых учэпістых пладах. Параўн. Мяркулава, Очерки, 98.
Саба́чкі 2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка 1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.
Саба́чкі 3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка 1. Падрабязна гл. пад сучкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)