гавару́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек, які любіць многа гаварыць.

|| ж. гавару́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ру́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́швырак, -рку, м. (разм.).

1. Кідок з сілай.

Ад яго пошвырку разбягаюцца куры ва ўсе бакі.

2. Імклівы рух.

П. наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; незак.

Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца.

Узараная паласа шырылася.

Шырыцца рух прыхільнікаў міру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўста́нцтва, ‑а, н.

Паўстанцкі рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыгахо́д, -у, М -дзе, м.

Рух лёду па цячэнні рэк вясной (у час раставання) і восенню (у час замярзання).

|| прым. крыгахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духабо́рства, ‑а, н.

Рэлігійны рух духаборпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

охва́тный ахо́пны;

охва́тное движе́ние воен. ахо́пны рух;

охва́тная ри́фма лит. апераза́ная ры́фма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мах¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адзін хуткі рух у паветры чым-н., узмах.

М. крыла.

М. рукі.

2. У спорце: адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.

М. уперад.

Адным махам, за адным махам (разм.) — адразу, за адзін прыём.

Даць маху (разм.) — дапусціць памылку.

З усяго маху (разм.) — размахнуўшыся, з усяе сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веласіпе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Двух- або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух націскнымі педалямі.

|| прым. веласіпе́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вібра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Вагальны рух пругкага цела; дрыжанне.

2. Ваганне вышыні току якога-н. гуку.

|| прым. вібрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)