изощря́ть несов. (утончать) выто́нчваць; (обострять) абвастра́ць; развіва́ць; (усовершенствовать) удаскана́льваць; (рафинировать) рафінава́ць;

изощря́ть слух развіва́ць слых;

изощря́ть ум удаскана́льваць ро́зум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасці́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».

2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які можа знайсці выйсце са складанага становішча; знаходлівы. Вынаходлівы арганізатар. Вынаходлівы на жарты. □ Старшына .. [Максім] быў вынаходлівы: усё мог здабыць, усё атрымаць і даставіць раней за другіх, абвесці вакол пальца любых інтэндантаў. Шамякін. // Здольны ствараць, вынаходзіць новае. Вынаходлівы розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка і хутка ўспрымае, засвойвае што‑н. Успрымальны розум. □ Моладзь вельмі ўспрымальная і многае з таго, што бачыла, пра што прачытала, імкнецца зрабіць на практыцы. Філімонаў.

2. Які лёгка падвяргаецца захворванням. Успрымальны да інфекцыйных хвароб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ткі, -ая, -ае; -так, -тка.

1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

Кароткая сукенка.

Падстрыгчыся коратка (прысл.).

2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

Кароткая нарада.

К. дзень.

Выступіць коратка (прысл.).

3. Сціслы, нешматслоўны.

Кароткае пісьмо.

Адказаць коратка (прысл.).

4. Рашучы, хуткі, суровы.

К. удар.

Прысуд ворагам к.

5. Які вымаўляецца хутка, адрывіста (пра гукі, склады).

6. Які характарызуецца няпоўнай формай.

Якасныя прыметнікі ў кароткай форме.

Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

Рукі кароткія ў каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. каро́ценькі, -ая, -ае (да 1—3 знач.; разм.).

|| наз. каро́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.

Бой быкоў.

Племянны б.

2. звычайна мн. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).

Браць быка за рогі (разм.) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.

|| памянш. бычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. Быць бычку на вяровачцы (прыказка).

|| прым. бычы́ны, -ая, -ае і быча́чы, -ая, -ае.

Нораў бычачы, а розум цялячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.

1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

З. з гары на санках.

2. Едучы, павярнуць у бок.

З. з дарогі.

3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).

З. з кватэры.

4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).

Шапка з’ехала на патыліцу.

У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.

З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.

|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вумрозум’ (Грыг., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Жд., 3, КСТ, Нар. сл.), ум ’тс’ (ваўк., Федар., 4), укр. ум, рус. ум, вум (Растаргуеў, Бранск.), ст.-рус. умъ, польск. um, чэш. um, славац. um, славен. um, серб.-харв. у̑м, макед. ум, балг. ум, ст.-слав. оумъ. Роднаснае да літ. aumuõрозум’, omenìs, omena ’прытомнасць’, omė̃ ’звычка’ (Фасмер, 4, 161; Махэк₂, 669; Младэнаў, 651; Фрэнкель, 26). Фрэнкель (там жа) прыводзіць іншыя балт. паралелі і ўказвае на неабходнасць аддзяліць іх ад слоў, утвораных пры дапамозе розных прэфіксаў ад і.-е. кораня ‑men‑ (слав. *mьněti) тыпу aũmonis ’бессэнсоўны’ і пад. Параўн. таксама Атрэмбскі, Gramatyka, 180, які сцвярджае, што ўсе літ. словы на ‑monis працягваюць даўнія ўтварэнні з асновай ‑men‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памуці́цца, ‑муціцца; зак.

1. Зрабіцца мутным (у 1, 2 знач.), страціць празрыстасць; памутнець (у 1 знач.). // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз, пацямнець (пра вочы). / у безас. ужыв. Ад болю ўваччу памуцілася. Беразняк.

2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра свядомасць, розум і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

1. Зрабіць мутным, пазбавіць празрыстасці; замуціць. З возера вылезла нейкае дзіва, возера ўсё ў адзін міг памуціла. Дубоўка.

2. перан. Пазбавіць яснасці, затуманіць (пра свядомасць, розум і пад.). Гэты ўдушлівы гар на момант памуціў свядомасць... Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)