акура́тны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

А. чалавек.

2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

Акуратная работа.

|| наз. акура́тнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шны, -ая, -ае.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць; тэрміновы.

Спешная работа.

Спешна (прысл.) сабрацца на сход.

Спешнае заданне.

|| наз. спе́шнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухсме́нка (работа в две смены) разг. двухзме́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца дома. Надомная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаўру́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Агульны, сумесны. Хаўрусніцкая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысерта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Навуковая работа, якая публічна абараняецца яе аўтарам на пасяджэнні спецыяльнага вучонага савета для атрымання вучонай ступені.

Доктарская д.

|| прым. дысертацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карпані́на ’марудная, нерацыянальная і малапрадукцыйная работа’ (ТСБМ). Гл. карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неаха́йны, -ая, -ае.

1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

Неахайная гаспадыня.

Н. пакой.

2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

Неахайная работа.

|| наз. неаха́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культрабо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Культурна-масавая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пэ́цканіна, ‑ы, ж.

Разм. Няўмела, неахайна, брудна выкананая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)