вае́нна-прамысло́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-прамысло́вы вае́нна-прамысло́вая вае́нна-прамысло́вае вае́нна-прамысло́выя
Р. вае́нна-прамысло́вага вае́нна-прамысло́вай
вае́нна-прамысло́вае
вае́нна-прамысло́вага вае́нна-прамысло́вых
Д. вае́нна-прамысло́ваму вае́нна-прамысло́вай вае́нна-прамысло́ваму вае́нна-прамысло́вым
В. вае́нна-прамысло́вы (неадуш.)
вае́нна-прамысло́вага (адуш.)
вае́нна-прамысло́вую вае́нна-прамысло́вае вае́нна-прамысло́выя (неадуш.)
вае́нна-прамысло́вых (адуш.)
Т. вае́нна-прамысло́вым вае́нна-прамысло́вай
вае́нна-прамысло́ваю
вае́нна-прамысло́вым вае́нна-прамысло́вымі
М. вае́нна-прамысло́вым вае́нна-прамысло́вай вае́нна-прамысло́вым вае́нна-прамысло́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фіна́нсава-прамысло́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіна́нсава-прамысло́вы фіна́нсава-прамысло́вая фіна́нсава-прамысло́вае фіна́нсава-прамысло́выя
Р. фіна́нсава-прамысло́вага фіна́нсава-прамысло́вай
фіна́нсава-прамысло́вае
фіна́нсава-прамысло́вага фіна́нсава-прамысло́вых
Д. фіна́нсава-прамысло́ваму фіна́нсава-прамысло́вай фіна́нсава-прамысло́ваму фіна́нсава-прамысло́вым
В. фіна́нсава-прамысло́вы (неадуш.)
фіна́нсава-прамысло́вага (адуш.)
фіна́нсава-прамысло́вую фіна́нсава-прамысло́вае фіна́нсава-прамысло́выя (неадуш.)
фіна́нсава-прамысло́вых (адуш.)
Т. фіна́нсава-прамысло́вым фіна́нсава-прамысло́вай
фіна́нсава-прамысло́ваю
фіна́нсава-прамысло́вым фіна́нсава-прамысло́вымі
М. фіна́нсава-прамысло́вым фіна́нсава-прамысло́вай фіна́нсава-прамысло́вым фіна́нсава-прамысло́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ке́та ’марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. мову з тунгуса-маньчжурскіх моў: эвенк. кета ’тс’, маньчж. кʼата (ЕСУМ, 2, 426).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рушка ’невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных’ (ТСБМ). Ад фін. kuore (там жа, 2, 715). Запазычанне з фінскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 342).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саза́н ’рачная прамысловая рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жук., Інстр. 2). Рус., укр. саза́н. З тур., казах. sazan ’тс’ (Міклашыч, 289; Фасмер, 3, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

селядзе́ц, -дца́, мн. -дцы́, -дцо́ў, м.

Невялікая марская прамысловая рыба, якая ўжыв. ў ежу ў засоленым ці вэнджаным выглядзе.

Сярэднесалёны с.

Як у бочцы селядцоў — пра мноства людзей у цесным памяшканні (разм.).

|| прым. селядцо́вы, -ая, -ае.

С. промысел.

Сямейства селядцовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рыбе́цпрамысловая рыба сямейства карпавых, Abramis vimba’ (ТСБМ, Інстр. 2, 57), рус. рыбе́ц, укр. рибе́ць, рибе́ц, польск. rybiec, балт. рибе́ц. Прасл. *rybec (Усачова, Этимология, 1978, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рушка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных, якая водзіцца пераважна ў басейнах Паўночнага Ледавітага і ў паўночнай частцы Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

[Ад фінск. kuore.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахо́нь, ‑і, ж.

Прамысловая чародная рыба сямейства карпавых. А тут абрыкосы, а там алыча, І грудамі скрозь памідоры, І ззяе лускою чахонь і сазан — Відаць, будзе добры сягоння базар. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прамысловасці. Прамысловае прадпрыемства. Прамысловы цэнтр. Прамысловыя фонды. □ Загадчык прамысловага аддзела Полацкага гаркома партыі Тамара Аляксандраўна Кажура, дачка бабруйскага чыгуначніка, усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём. Грахоўскі. // Які вырабляецца прамысловасцю. Селянін занёс у горад прадукты і выменяў іх на прамысловыя тавары. Новікаў. // Які валодае развітой прамысловасцю. Прамысловая краіна. Прамысловы раён.

2. Які мае адносіны да промыслу; звязаны з промыслам. // Які займаецца промыслам (пра чалавека).

3. Які з’яўляецца аб’ектам промыслу (у 1 знач.), прамысловасці. Прамысловая рыба. □ Буравыя вышкі вырасталі і знікалі, аднойчы паказалася нафта, але, як сцвярджалі спецыялісты, — не прамысловая. Навуменка. Белы мядзведзь у высокіх шыротах з’яўляецца амаль адзіным каштоўным прамысловым зверам. Матрунёнак.

•••

Прамысловы капітал гл. капітал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)