узвышэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвышаць — узвысіць і узвышацца — узвысіцца.
2. Пляцоўка або памост, які ўзвышаецца над зямлёй, падлогай. [Таццяна] не бачыла .. нічога, акрамя дзвюх аднолькавых чырвоных трупаў на ўзвышэнні. Васілёнак. І вось на ўзвышэнне ўзышоў афіцэр і зычным голасам пачаў чытаць рашэнне суда. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.
1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў.
Узяць с. (пачаць спаборнічаць). Даць с. (даць знак да пачатку спаборніцтва).
2. Месца, адкуль пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванні.
С. знаходзіцца на другім канцы пляцоўкі.
3. Момант ўзлёту лятальнага апарата; месца, з якога праводзіцца яго ўзлёт.
4. перан. Пачатак чаго-н.
С. у навуцы пачаўся з цікавага артыкула.
|| прым. ста́ртавы, -ая, -ае.
Стартавая пляцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балко́н, ‑а, м.
1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.
2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.
[Іт. balcone.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
корт 1, ‑у, М ‑рце, м.
Тоўстая, звычайна цёмнага колеру баваўняная тканіна атласнага перапляцення для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура». Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч.
[Англ. cord.]
корт 2, ‑а, М ‑рце, м.
Пляцоўка для гульні ў тэніс.
[Англ. court.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пык ’месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припек ’прыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток 2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штрафно́й в разн. знач. штрафны́;
штрафны́е де́ньги штрафны́я гро́шы;
штрафно́й уда́р спорт. штрафны́ ўдар;
штрафна́я площа́дка штрафна́я пляцо́ўка;
штрафно́е вре́мя спорт. штрафны́ час;
штрафна́я ро́та штрафна́я ро́та;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
платфо́рма, ‑ы, ж.
1. Роўная бетонная, каменная і пад. пляцоўка ўздоўж чыгуначнага палатна на станцыі; перон. Тым часам падыходзіў таварны поезд. Сухавараў і настаўнік выйшлі на платформу. Колас. Кузьма і Марына перайшлі на першую платформу і спыніліся ля кіёска. Корбан. // Узвышаная пляцоўка наогул.
2. Невялікая чыгуначная станцыя; паўстанак.
3. Таварны вагон з невысокімі бартамі без даху. Падышоў і гружаны цягнік: жалезныя платформы з гарматамі, танкамі, некалькі закрытых вагонаў, з дзесятак цыстэрнаў. Лынькоў. Дзе ў вагоне, дзе на платформе, дзе на машыне, дзе пехатою, але Вера цяпер ужо цвёрда вырашыла дабірацца да Варонежа. Кулакоўскі.
4. Вялікая вобласць зямной кары, якой ўласціва малая інтэнсіўнасць тэктанічных рухаў і магматычных праяўленняў.
5. перан. Праграма дзеянняў, сістэма поглядаў, палітычных патрабаванняў якой‑н. партыі, групы. Палітычная платформа.
[Фр. plate-forme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыгуме́нне, прыгуме́нь ’месца, плошча каля гумна’ (ТСБМ, Янк. 2, Інстр. 2, ЛА, 4), прыгу́мнік, прыгуме́ча ’тс’ (Сержп., Бір. дыс., З нар. сл.), прыгуме́нок ’прыгуменне; месца, адроджанае ад жывёлы, на якім сушаць снапы’ (ПСл), прыгуме́ння, прыгу́ннык ’адроджанае месца для жывёлы; месца перад гумном’ (ДАБМ, Бяльк.), прыгуме́нне, прыго́мнік ’прыгуменне’ (Сл. ПЗБ), пругумэ́нне, прыгумэ́нік ’месца (пляцоўка) каля гумна; прыбудоўка да гумна’ (Шушк.), прыуме́льнік, прыгумёнка, мн. л. прыгу́мкі ’прыбудова да гумна’ (Сл. ПЗБ). Да гумно́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.
1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.
Падняцца на сцэну.
Майстры сцэны.
2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.
3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.
Сцэна з жыцця студэнтаў.
4. Вострая, рэзкая размова (разм.).
С. рэўнасці.
|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).
|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)