Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.
1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.
Спартыўная п.
Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.
2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.
Лесвічная п.
3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.
Задняя п. трамвая.
4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).
|| прым.пляцо́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пляцо́ўкаж.
1.в разн. знач. площа́дка;
ле́свічная п. — ле́стничная площа́дка;
паса́дачная п. — ав. поса́дочная площа́дка;
будаўні́чая п. — строи́тельная площа́дка;
гарма́тная п. — воен. оруди́йная площа́дка;
2.разг. платфо́рма;
○ дзіця́чая п. — де́тская площа́дка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пляцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Рмн. ‑цовак; ж.
1. Роўнае месца на зямлі, прыгоднае або падрыхтаванае для якіх‑н. мэт. Некалькі дзяўчат зносілі ў кучы жалезнае ламачча, расчышчалі пляцоўку, мужчыны заканчвалі крыць павець.Хадкевіч.Пасадачную пляцоўку рыхтавалі ў раёне Межаў, кіламетраў за дваццаць ад Ласінага вострава.Шамякін.// Месца, падрыхтаванае для якіх‑н. работ. На будаўнічых пляцоўках.. [карэспандэнт] пачуў размовы пра зарачанскі калгас, на зямлі якога будавалася станцыя, і вырашыў яго наведаць.Шахавец.Пляцоўка была гатова для здачы пад мантаж, перад вачыма вырысоўваліся абрысы падмурка, які павінен трымаць такую грамадзіну.Хадкевіч.
2. Роўнае вольнае месца ў якім‑н. збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі. Лёнік грукнуў дзвярыма і выскачыў на лесвічную пляцоўку.Васілёнак.
3. Пярэдняя або задняя частка вагона, звычайна без месц для сядзення. Сідарук выйшаў на пляцоўку вагона і, як толькі цягнік на раз’ездзе крыху сцішыў рух, скокнуў у мяккі снег.Галавач.І толькі трамвай спыніўся, .. [Рыгор] спрытна ўскочыў на заднюю пляцоўку.Гартны.
4. Тое, што і платформе (у 2 знач.). [Сярго:] Вагоны скора будуць: Я сёння з Оршы выслаў тры пляцоўкі.Глебка.Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам.Шамякін.
•••
Дзіцячая пляцоўка — сезонная выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляцо́ўкаж
1. Platz m -es, Plätze;
пляцо́ўка для гу́льняў Spíelplatz m;
дзіця́чая пляцо́ўка Kínderspielplatz m;
паса́дачная пляцо́ўкаав Flúglandeplatz m; Flíegerlandeplatz m;
будаўні́чая пляцо́ўкабуд Báuplatz m, Báustelle f -, -n;
2.:
ле́свічная пляцо́ўка Tréppenabsatz m -es, -sätze;
3. (платформа) Pláttform f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пляцоўка ’роўнае месца на зямлі’ (ТСБМ). Паводле Германовіча (Аб нек. асабл., 13), памянш. да пляц ’участак’ (гл.). Пляцоўка ’роўнае месца паміж двума лесвічнымі маршамі’ (ТСБМ) — калька з рус.площадка ’тс’.