насе́нне, -я, н.

1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

Н. развіваецца з семязавязі.

2. зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

Н. жыта.

3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

Пасеяць у сэрцы добрае н.

4. перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).

|| прым. насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Насенная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́ма, часц.

1. Ужыв. ў спалучэнні з якаснымі прыслоўямі для абазначэння найвышэйшай ступені.

С. менш прапушчана ўрокаў у першым паўгоддзі.

2. У спалучэнні з дзеясловамі выражае самы пачатак чаго-н., якога-н. дзеяння.

С. што пачыналі касьбу.

3. У канструкцыях са знач.: у самую пару, у самы раз, у гэты час, якраз цяпер.

С. раслі грыбы.

С. пайсці за горад на прагулку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ківі́лка ’мерны сажань’ (ТС). Няясна. Магчыма, да вілках (гл.) ’назва прыстасаванняў з раздвоеным канцом’. Пачатак слова да ка‑ з наступнай асіміляцыяй галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зода ’сода’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Звонкі пачатак у выніку індывідуальнага азванчэння агульнабел. с‑ ці не пад уздзеяннем ням. Soda з пачатковым [z‑]?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сузо́рак ’ножык, складанчык’ (Касп.). Да сцызорык (гл.), пачатак слова зменены, каб пазбегнуць непажаданых асацыяцый з дзеясловам сцаць, гл. Параўн. сызорак, цызорык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выто́к, ‑у, м.

1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

2. перан.; звычайна мн. (выто́кі, ‑аў). Пачатак, першакрыніца чаго‑н. Вытокі культуры. □ Многія даследчыкі.. сцвярджаюць, што вельмі часта вытокамі прыказак з’яўляюцца: песні, казкі, апавяданні і асабліва анекдоты. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́скі, ‑сак; адз. няма.

Разм. Пачатак касьбы. На світанні Мядовымі лугамі пахне зара — Хутка будуць закоскі. Крупенька. На ўсходзе сонца з Грынёў прывозяць дзве касілкі... Кажуць, з адной пойдзе трактар. Гэта падмога касцам, што прыехалі на закоскі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усуты́ч, прысл.

Вельмі блізка, ушчыльную. Пачатак [наступлення] быў ўдалы: за першыя суткі прарвалі адну моцную лінію абароны і падышлі ўсутыч да другой. Мележ. [Байцы] ішлі ўсутыч адзін каля аднаго, каб пры неабходнасці засланіць сваімі спінамі тых, што былі наперадзе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́дзікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі. Мірон Іванавіч.. мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны. Лынькоў. Хто гадзіннік заводзіў? Не знаюць. Не помняць яны [дзеці]. Хутка ходзікі ходзяць, Калёсікі з боку відны. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе або выражае заклінанне (у 2, 4 знач.). Высокі ў «Новай зямлі» паэтычны культ сонца, вясны, лета як сіл жыватворных, якія даюць пачатак усяму жывому. Ёсць у гэтым як бы штосьці язычніцкае, заклінальнае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)