звы́чай, ‑ю, м.

1. Агульнапрыняты парадак, правіла, якое здаўна ўкаранілася ў быце народа або пэўнай грамадскай групы. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Сіпакоў. Ёй зусім не хацелася хаваць сваёй радасці, але такі ўжо быў звычай: маладой непрыгожа быць на вяселлі празмерна вясёлай... Васілевіч.

2. Прывычны спосаб дзеяння; прывычка. Дубравіна мела звычай неяк нібы нядбала пакідаць на сябе касынку ці шалік. Карпюк. — А я маю звычай пасля абеду шпацыраваць і сядзець не хачу, — і, заклаўшы рукі назад, пачала шпацыраваць па зале. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лкаI ж.

1. палі́ца, -цы ж.;

кни́жная по́лка кні́жная палі́ца;

2. (в вагоне) ла́ўка, -кі ж.;

3. (у огнестрельного оружия) бра́мка, -кі ж.;

4. (в седле) прыпо́лак, -лка м.;

положи́ть зу́бы на по́лку палажы́ць (пакла́сці) зу́бы на палі́цу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Запіхваючы ўнутр чаго‑н., напоўніць. Маці паклапацілася напхаць мяккі сяннік і прыгатаваць чыстую пасцель. Колас. Я хуценька адзеўся, пабег на гумнішча, напхаў поўны кошык смецця папалам з сенам. Ляўданскі. // чаго. Разм. Палажыць, пакласці ўнутр чаго‑н. нейкую колькасць чаго‑н. [Гаспадыня] дала Сашы клуначак з ежай, напхала сабе ў кішэні яшчэ нейкіх маленькіх пакункаў, бутэлечак. Шамякін. // перан.; каго. Разм. Сабраць у адным месцы, запоўніўшы яго да адказу. [Немцы] напхалі ў вагон сто пятнаццаць чалавек [вязняў]. Кухараў.

2. перан.; што. Груб. З’есці многа чаго‑н. Напхаць жывот бульбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́дзіна, ‑ы, ж.

1. Асобны прадмет посуду, у які можна наліць, насыпаць ці пакласці што‑н. І раптам цешча перамянілася. Міску з крупнікам не сунула на стол, як заўсёды, а наадварот — паставіла яе беражліва, бы надзвычай крохкую дарагую пасудзіну. Б. Стральцоў. // Шкляны выраб, ёмістасць для хімічных рэчываў, лякарства і пад.

2. Разм. Судна, лодка, карабель. Лодка зрабіла імклівы наўкруг, вынеслася на сярэдзіну ракі. Я любаваўся, як увішна ўпраўляўся з пасудзінай рыбак. Чыгрынаў. Сілівону з цямна да цямна даводзілася вадзіць цераз раку старую сваю пасудзіну, збітую з дошак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́ша ж.

1. ке́ліх, -ха м., ча́ра, -ры ж.;

2. церк., ча́ша, -шы ж.; ча́ра, -ры ж.;

3. перен. ча́ра, -ры ж.;

испи́ть го́рькую ча́шу зазна́ць го́ра;

бро́сить (положи́ть) что-нибудь на ча́шу весо́в кі́нуць (пакла́сці) што-небудзь на ша́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Туры́ць ‘гнаць, прымушаць хутка рабіць што-небудзь, імчаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Гарэц., Бяльк., Яўс., Ласт., ТС, Варл., Волк., Растарг.), ‘гнаць, штурхаць’ (Вушац. сл.), ‘везці нешта грувасткае’ (ТСБМ, Кал.), ‘бязмэтна траціць, раскідаць’ (Растарг.), ту́рыць (ту́рытсь) ‘прымушаць, паганяць’ (Шпіл.), ‘гнаць (пра самагонку)’ (Зайка Кос.), ту́ріць ‘рабіць нешта непрыстойнае’: культура — дзе стаіць, там і туря (ветк., Palaeoslavica, 23, 1, 173), туры́ты ‘гнаць’ (Сл. Брэс., Арх. Вяр.; драг. З нар. сл.), туры́цца ‘гнацца, бегчы следам, даганяючы’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. укр. ту́ри́ти ‘гнаць, выганяць’, рус. тури́ть ‘падганяць, гнаць, пудзіць’, польск. дыял. turać ‘абарочваць, каціць’, каш. tuřëć ‘хутка ехаць’, серб., харв. tȕřiti ‘штурхаць, піхаць, класці’, славен. túrati ‘піхаць, тузаць’, макед. турипакласці, паставіць’, балг. ту́рям ‘ставіць, класці’. Прасл. *turiti і *turati ‘піхаць, паганяць, гнаць’ без пэўнай далейшай этымалогіі (SEK, 5, 181); паводле Глухака (645), узыходзіць да і.-е. *tour‑, няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асно́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. Апорная частка прадмета, каркас, на якім трымаюцца астатнія часткі.

А. машыны.

2. Ніжняя частка якога-н. прадмета або збудавання, падмурак.

Бетонная а.

3. перан. Пачатак, узор, тое галоўнае, на чым будуецца што-н., што з’яўляецца сутнасцю чаго-н.

Эканамічная а. сацыяльнага ладу.

4. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

Асновы агратэхнікі.

Эстэтычныя асновы паэзіі.

5. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

А. палатна.

6. У граматыцы: частка слова без канчатка.

А. слова.

На аснове чаго — зыходзячы з чаго-н., на падставе чаго-н.

Ляжаць (быць) на аснове чаго — быць асноўным у чым-н.

Класці (пакласці) у аснову што, браць за аснову што — браць (узяць) у якасці галоўнага, асноўнага.

|| прым. асно́ўны, -ая, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Пакласці ўбок, побач, асобна.

А. патрэбную рэч.

2. Захаваць, не расходуючы.

А. грошы на мэблю.

3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

Возера адклала тоўсты слой ілу.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Палажыць яйкі, пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

Птушка адклала яйкі.

5. Адтэрмінаваць, перанесці.

А. сход.

Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).

6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

А. каўнер кажуха.

7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак.

На прамой AB а. адрэзак CD.

8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)