лі́па¹, -ы, мн. -ы, ліп, ж.
Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.
|| памянш. лі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
◊
Абадраць як ліпку — аграбіць, адабраць усё (разм.).
|| прым. лі́павы, -ая, -ае.
Сямейства ліпавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прышчы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Спец. Адразанне верхавіны парастка расліны для прыпынення яго росту і ўзмацнення прытоку пажыўных рэчываў да іншых частак расліны. Прышчыпка вінаграду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Памянш.-ласк. да ліпа 1; маладая ліпа. [Месяц] стуліўся за кучаравую пахучую ліпку. Крапіва.
•••
Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку гл. абадраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Памянш.-ласк. да лапа (у 1, 2 знач.). Лапкі птушак.
2. Спец. Тое, што і лапа (у 3 знач.); невялікая лапа. Лапка швейнай машыны.
3. звычайна мн. (ла́пкі, ‑пак). Футра, шкурка з лап жывёлы. Заячыя лапкі.
•••
Гусіная лапка — травяністая расліна сямейства ружакветных з жоўтымі кветкамі і складкаватым лісцем.
Лапкі ўгору — не супраціўляцца.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.
Хатка на курыных лапках гл. хатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Абл. Абарона, заступніцтва. — Я, вядома, не ў заступку трактарыстаў, хоць бы і таго ж Адама Бахрыма, але што праўда, то праўда! Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Тое, што куплена; купленая рэч. [Верачка] ужо ўяўляла шафу ў сваім пакоі, бачыла суседку Ганну Міронаўну, як тая цмокае губамі каля пакупкі. Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У Старажытнай Русі: паднявольная асоба, пазбаўленая асабістай свабоды.
2. У прыгоннай Расіі: прыгонны, залежны селянін, слуга.
3. перан. Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй.
|| ж. хало́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.
|| прым. хало́пскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
радыёкро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм. Устаноўка для прыёму радыётрансляцыйных перадач. Стары Даніла, пусціўшы ў ход сваяцкія сувязі з радыёманцёрам.., правёў у сваю хату радыёкропку адным з першых. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Напа́чэ ’больш за ўсё, асабліва’ (Пятк.), укр. найпа́к, найпаче ’найбольш, асабліва’, рус. найпаки ’асабліва’, наипаче ’іншым разам, часам’, ’як быццам, накшталт’, смален. найпаче ’больш за ўсё, асабліва’, балг. на́й‑паче ’тс’, макед. najnane ’тс’, ст.-слав. найпауе ’тс’. Найвышэйшая ступень параўнання ад пак(і) ’усё ж’ (гл.), падрабязней гл. ESSJ SG, 2, 537.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм.
1. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра, бітона і пад.; восілка. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч.
2. Вешалка, прышытая да адзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)