Капо́шка ’маруда’, ’тон, хто павольна і няўмела робіць’ (бялын. Янк. Мат.; Кан. дыс.: Сцяц. Афікс. наз., капошкацца ’вадзіцца’ (Сцяшк. Сл.). Да капашыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адплы́сці і адплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.

2. Выйсці ў плаванне ад берага, у падарожжа.

3. перан. Павольна, плаўна аддаліцца; мінуцца, знікнуць.

Бярозавыя прысады парадзелі, адплылі ўбок.

Гады адплылі і не вернуцца.

|| незак. адплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адплыццё, -я́, н. і адплыва́нне, -я, н.

Адплыццё парахода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́рзацьпавольна ісці’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kifzinti ’тс’ (там жа, 464).

Кірза́ць ’няўмела плесці’ (Сцяшк. Сл., КЭС, лаг.). Да кірзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ць1 ’калупаць, павольна рабіць што-небудзь’ (Нас., Янк. III, Мал., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. корпаць.

Карпа́ць2 ’укараціць што-небудзь’ (Др.-Падб.). Гл. кірпаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздзяндзю́ліваць, раздзяндзю́рывацьпавольна нудна размаўляць’ (Юрч. СНЛ), дзюндзю́ля, дзюндзю́ра, дзю́ндзя ’балбатня’ (там жа). Гукаперайманне, параўн. укр. дзидзиґати, дзиндзиґати ’размаўляць па-габрэйску’ (Смаль-Стоцкі, Приміт., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыфтэры́я, ‑і, ж.

Вострая заразная хвароба, пераважна дзіцячая, якая суправаджаецца запаленнем зева, слізістых абалонак носа, гартані і агульным атручэннем арганізма. Жыццё павольна пакідала маленькае кволае цела, зламанае цяжкай формай дыфтэрыі. Шамякін.

[Грэч. dyphthérion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выжыма́ць ’выціскаць’ (Бяльк.), выжыма́цца ’натужвацца; выкідваць штукі, рабіць выбрыкі’ (Бяльк.), выжаць спарт. ’павольна ўзняць штангу, гіру і г. д.’ (БРС). Запазычанне з рус. выжать, выжимать ’выціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарапа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.

Марская ч.

2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.

|| памянш. чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. чарапа́хавы, -ая, -ае і чарапа́шы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)