Адалі́ска (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з франц. odalisque, якое з тур. oḍalyḳ (oḍa ’пакой’) (Локач, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акварэ́ль. Новае запазычанне з рус. акварель (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. aquarelle (XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акушэ́р. Новае запазычанне з рус. акушер (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. accoucheur (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веставаць (паэт.) ’паведамляць, абвяшчаць’ (КТС, Н. Чарнушэвіч) — новае ўтварэнне ад ве́стка накшталт ст.-рус. вѣстовати ’тс’ (з XVI ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акампанеме́нт (БРС). Новае запазычанне праз рус. аккомпанемент (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. accompagnement (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аксіё́ма (БРС). Новае запазычанне з рус. аксиома (Kpyкоўскі, Уплыў, 89), якое з лац. axioma (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рвіца ’сена першага ўкосу’ (пух., зэльв., Сл. ПЗБ; гродз., Скарбы), рус. арх. первица ’што-небудзь першае, новае’. Да * нервы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасува́цца ’соўгацца (між людзей)’ (мазыр., ГЧ). Няясна, магчыма, новае ўтварэнне ад тусоўка, тусавацца (гл.) або да тасаваць1, 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вынахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які можа знайсці выйсце са складанага становішча; знаходлівы. Вынаходлівы арганізатар. Вынаходлівы на жарты. □ Старшына .. [Максім] быў вынаходлівы: усё мог здабыць, усё атрымаць і даставіць раней за другіх, абвесці вакол пальца любых інтэндантаў. Шамякін. // Здольны ствараць, вынаходзіць новае. Вынаходлівы розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зліня́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы. З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета. Вітка. // перан. Збіты, пошлы. Новае нельга выказаць толькі старымі, злінялымі словамі. Новаму трэба і новыя словы... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)