тэрміно́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.
2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́ецца, безас. зак.
Можна паспець, няма куды спяшацца. А чаму яны [каровы] такія мурзатыя ды лахматыя? Гэта бачыла і раней даярка, але неяк адкладвалася само сабою: ат, успеецца, пачышчу, мае не горшыя за іншых... Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсэ́савец, ‑саўца, м.
Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўварвалася адступаючая рота эсэсаўцаў — ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома. Хадкевіч.
[Ад нямецкага скарачэння SS (Schutznstaffel) — ахоўны атрад).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Паказаць, падаць каго‑, што‑н. у паэтычным, ідэалізаваным выглядзе. [Максіму] хацелася неяк узняць, апаэтызаваць Машу. Шамякін. Трэба быць сапраўды паэтам, каб у эпічным творы так апаэтызаваць вобраз зямлі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстрэ́л, ‑у, м.
1. Стрэльба па якой‑н. цэлі. Артылерыйскі абстрэл. □ Тым часам партызанам удалося неяк шчасліва выскачыць з-пад абстрэлу. Карпюк.
2. Спец. Зона, якая абстрэльваецца. Шырокі абстрэл.
•••
Узяць (браць) пад абстрэл гл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм. Сустракаць зару (на рыбнай лоўлі, на начлезе, на паляванні). Я хлопцам тады яшчэ быў. Зараваць на досвітку неяк сабраўся. .. Сяджу я на беразе, ды драмлю, схіліўшыся над вудамі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыдзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выдзьмуць з чаго‑н. усё, многае. Патап моўчкі некалькі разоў перасыпаў у шурпатых далонях ячменныя зярняткі, павыдзімаў з іх усе асцюкі і неяк шчасліва-пераможна ўзняў вочы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Кусаць час ад часу, злёгку. [Гумоўскі] неяк прыгнуўся, здавалася ажно калаціўся і .. пакусваў сівы вус ад хвалявання. Броўка. Ліхачоў нервова пакусваў папяросу і не спускаў вачэй з хлопчыкаў. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
Разм.
1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.
2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспадзе́ўка, ‑і, ДМ ‑дзеўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.
Разм. Нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэнне і пад. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка. Для мяне.. [прапанова выступіць] была неспадзеўкай, і я неяк аж збянтэжыўся. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)