навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейф, ‑а, м.

Незгаральная металічная шафа для захоўвання каштоўных папер, дакументаў і пад. Прышоўшы да сябе, .. [Шэмет] дастаў з сейфа справу Жыбуртовіча, перачытаў аўтабіяграфію. Лобан. Не за белую косць партызаны памерлі ў Дукоры, не за банкаўскі сейф камсамольцы ў Бабруйску ляглі. Дудар.

[Англ. safe — бяспечны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Прадмет кухоннага ўжытку — металічная пласцінка з дзіркамі, якая служыць для раздрабнення, расцірання чаго‑н. Наўкол пляменнікі сядзелі, На дзядзьку пільна ўсе глядзелі, Як ён, рукавы закасаўшы, Па тарцы шоргаў, шапку зняўшы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ба 1, ‑ы, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.

[Лац. tuba — труба.]

ту́ба 2, ‑ы, ж.

Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Шчыльная абалонка вакол некаторых аднаклетачных жывёльных і раслінных арганізмаў, якая засцерагае іх пры неспрыяльным навакольным асяроддзі ці ў пэўныя моманты іх жыццёвага цыкла.

2. Спец. Асобая скрынка для захавання старажытных рукапісаў, папірусаў. Металічная цыста.

[Ад грэч. kýstis — мачавы пузыр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цю́бінг, ‑а, м.

Металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага цыліндрычнага мацавання шахт і тунеляў. З асобых чыгунных секцый-цюбінгаў мантажнікі пад зямлёй збіралі вялізныя металічныя кольцы. Чаркасаў. Ранішняя змена спускала ў ствол тахты цюбінгі. «ЛіМ».

[Англ. tubing.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лічма́н1 ’ордэн’, ’медальён’ (Ян., Растарг.), лічба́н ’манета ў прывесках на каралях’ (Нас.). Укр. личма́н ’старэйшы пастух авечак’, ’буйная металічная аздоба, якую жанчыны носяць на шыі’, рус. новарас. ли́чман ’старэйшы пастух авечак’, перм. ’чалавек з крупным тварам’, бран. ’жэтон’, зах.-бран. ’ордэны, медалі’, курок., арханг. ’вельмі дробная манета’. Фасмер (4, 242–243) мяркуе, што ўкр. і рус. лексемы запазычаны з польск. liczmanметалічная бляха, пры дапамозе якой лічылі’, ’металічная бляшка, якая замяняе капейкі ў гульні’, ст.-польск. ’рахункавод’ — а гэта (ад liczyć ’лічыць’) можа быць частковай калькай лац. calculus ’каменьчык для лічэння’. Да лічы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54). Трубачоў (Эт. сл., 15, 85) прасл. ličьmanъ выводзіць з likъ, ličiti > лічы́ць (гл.). Суфікс ‑man‑ да і.-е. *‑men‑.

Лічма́н2 ’чалавек з тварам у высыпцы і струпах’ (М. Шаховіч, в. Сакі (бельск., ПНР) // Наша ніва. № 16. 1978. С. 4) — у выніку пераносу семантыкі лічма́н1 ’круглыя металічныя манеты, якія падобны да струпоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́гаць ’медная ступка’ (Інстр. I). Рус. тамб., смал. и́готь ’ступа, ступка’, смал. и́готка ’маленькая ступа, ступка’. Ст.-рус. иготь, игота, иготьяметалічная ці каменная ступка, ручная ступа’ з с.-грэч. ἰγδί(ον). Бернекер, 1, 421; Праабражэнскі, 1, 264; Фасмер, 2, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да карона (у 1 знач.).

2. Знешняя частка зуба.

3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.

4. Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы.

А. патронаў.

2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).

Жалезабетонная а.

3. перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).

Цэлая а. аргументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)