Абвяржэ́нне (БРС). Частковая калька з рус. опровержение. Уведзена М. Байковым (Гіст. мовы, 2, 217; Гіст. лекс., 282; Баханькоў, Зб. Баркоўскаму, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́льшасць. Паводле Крэмкі (Гіст. мовы, 2, 124), гэта няпоўная калька (яшчэ дакастрычніцкага перыяду) з рус. мовы (большинство́). Параўн. і ўкр. бі́льшість.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мокуць ’месца забалочанае’ (Нар. Гом.). Відавочна, калька з балт. (параўн. balùtė ’балотца’), утвораная ад асновы мок‑ і літ. суфіксаў ‑utis, ‑utė.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міга́лка ’газоўка’, ’ліхтар, які ўспышкамі падае сігналы транспарту’ (ТСБМ). З рус. мигалка ’тс’. Мігальныкалька з рус. мигательный (Крукоўскі, Уплыў, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́чнік ’памер у шырыню, дыяметр’ (ТСБМ). Дэрыват ад папярочны з суф. ‑ік. Калька франц. diamétre або лац. diametrus, грэч. διάμετρος ’папярочнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадумова ’папярэдняя ўмова; зыходны пункт якога-небудзь разважання’ (ТСБМ). Калька з польск. przedugoda ’папярэдняя дамова, пагадненне’. Да пе́рад і ўмова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шукі ’скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне заганных ці злачынных мэт’ (ТСБМ). Да шукаць (гл.). Калька рус. происки ’тс’ < искать ’шукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адме́нны ’выдатны, асаблівы’ (БРС, Бяльк.), рус. отменный да мяняць (гл.). Параўн. польск. odmienny і рус. отличный. Бел. адменны, магчыма, калька з рускага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адця́гнены ’абстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац. abstractus. Параўн. лац. abstrahere ’адцягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блакі́тніца ’птушка Parus coeruleus’ (БРС). Мабыць, калька з рус. лазо́ревка ’птушка блакітніца’ (з роду сініц), якое звязана з рус. лазу́рь, лазо́ревый ’блакітны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)