клі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці. Клічны сказ. Клічная інтанацыя.

2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму, склон назоўніка). Клічны склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́яц, за́йца, мн. зайцы́, -о́ў, м.

1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.

Палахлівы як з.

За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).

2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).

Ехаць зайцамзнач. прысл.).

|| памянш.ласк. за́йка, -і, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.) і за́йчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.).

|| прым. зае́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Заечая натура (перан.: палахлівая).

Заечая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каба́сь-кабаська (З нар. сл.). Утворана ад ласк. назвы кабана кабаська, якое, відаць, утворана ад кабась ’ласкальная назва кабана’, параўн. рус. кабась ’парася’ і ’ласкальны зварот да кабана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэстыту́цыя ’аднаўленне былых парушаных правоў’ (ТСБМ). Ст.-бел. реституциязварот забранай уласнасці’ < ст.-польск. restytucyja ’тс’ < лац. restĭtūtio ’аднаўленне; аднаўленне ў правах’ < restĭtuo ’вяртаю; аднаўляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галубо́к, ‑бка, м.

1. Памянш.-ласк. да голуб (у 1 знач.); малады голуб.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да маладзейшага за сябе мужчыны. — Аслаб я вельмі, галубок, Ігнасік, дай напіцца. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ленькі, -ая, -ае.

1. Прыемны на выгляд, прыгожы.

Міленькае дзіця.

2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

М. дружок.

3. у знач. наз. мі́ленькі, -ага, м., мі́ленькая, -ай, ж. Каханы чалавек.

4. Ужыв. як ласкавы або фамільярны зварот.

Прынясі дроўцаў, м.

Як міленькі (разм.) — без пярэчанняў, абавязкова.

Будзе працаваць як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзька, -і, м.

1. мн. -і, -аў. Бацькаў або матчын брат.

У госці прыехаў д.

Лявон.

2. мн. -і́, -о́ў. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага мужчыны.

Скажыце, д., як прайсці ў бальніцу?

І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.

|| ласк. дзя́дзечка, -і, мн. -і, -чак, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэцыды́ўзварот, паўтарэнне якой-небудзь з’явы’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рецидив ’тс’. Ст.-бел. рэцыдыва ’аднаўленне хваробы’ < ст.-польск. recydywa < лац. recidīvus ’паўторны’ < rĕcīdo ’зноў трапляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

русі́зм, ‑а, м.

Слова ці моўны зварот, запазычаныя з рускай мовы ці ўтвораныя па ўзору рускіх слоў і выразаў. У .. беларускай мове [Багдановіча] сапраўды было, асабліва ў пачатковым перыядзе творчасці, багата русізмаў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зязю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Нар.-паэт.

1. Памянш.-ласк. да зязюля.

2. Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Прымерай, прымерай, мая зязюлька, калі ж я табе ў чым супярэчыў? Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)