перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.

2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хол, ‑а, м.

Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала. В. Вольскі. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол. Скрыган.

[Англ. hall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чартаўшчы́на, ‑ы, ж.

1. зб. Паводле забабонных уяўленняў — чэрці, д’яблы і ўсякая нячыстая сіла.

2. перан. Разм. Што‑н. незразумелае, неверагоднае, недарэчнае. Ён, [Хвядос] абвёў пакой вачыма: — Гэта што за чартаўшчына? Зала... Белыя халаты... Ці не ў сне мне ўсё звярзлося? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які належыць да знаці. Пяць троек, запрэжаных у прыгожыя высокія вазкі з гербамі на дзверцах, падвезлі да князёвага палаца .. знатных гасцей. Лупсякоў.

2. Вядомы, славуты. Калі Наташа скончыла-спяваць, зала, — а там сядзелі знатныя перадавікі, інжынеры, кіраўнікі будоўлі, — замерла ў маўчанні. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -каза́ў, -за́ла; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

П. змест паэмы.

2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

П. дома ўбачанае ў горадзе.

Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.

3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

П. усе навіны.

|| незак. перака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перака́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыта́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры бібліятэцы, клубе і пад. для чытання ці заняткаў. Выпісаў калгас у сваю чытальню сёлета на тры тысячы рублёў газет, часопісаў. Бялевіч. Сапраўды добры [клуб]. Тут і .. лекцыйная зала, і бібліятэка, і чытальня, і пакоі для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Дадзіёмаў.

•••

Бібліятэка-чытальня гл. бібліятэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

білья́рдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол.

2. у знач. наз. білья́рдная, ‑ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная... Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непагадзь, непагода, нягода; слата, хлюпота, хлюпа, хліпата, макрэдзь (разм.); зала (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Се́ні, се́нцы ‘памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Маш., ПСл, ЛА, 4; Тарн., Бес., Сл. ПЗБ), се́нцы ‘тс’ (Нас., Шат., Бяльк., Варл.), се́нкі ‘тс’ (Нас.), сенькі ‘тс’ (Сл. ПЗБ), дыял. ‘прылазнік’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘частка сушні, дзе мыюць лён’ (Сцяшк.). Укр. сі́ни, рус. се́ни, се́нцы ‘сені’, ст.-рус. сѣни, польск. sieńзала’, ‘пярэдняя’, в.-луж., н.-луж. seń ‘сень’, чэш. síň ‘пярэдняя, зала’, славац. sieňзала’, серб.-харв. сје̏н ‘цень’, славен. sẹ̑nca ‘тс’, балг. ся́нка ‘цень; здань’, макед. сенка ‘цень’, ст.-слав. сѣнь ‘засень’, ‘памяшканне’. Прасл. *sěnь ‘цень’, ‘памяшканне’. Далей звязана з укр. ся́ти, ся́яти, рус. сия́ть ‘свяціцца’ (Фасмер, 3, 602; Сной₁, 561), гл. ззяць. Інакш Махэк₂ (543), які звязвае з і.-е. коранем *k​sei‑ < *k​soi‑n‑, як і ў слав. *sedlo (гл. сяло), г. зн. ‘селішча, месца знаходжання’, потым ‘вялікі пакой, у якім збіралася вялікая радавая сям’я’. Бліжэйшыя адпаведнікі ў лат. sajs ‘цень’, гоц. skeinan ‘ззяць, свяціць, блішчэць’, грэч. σκοιός ‘цяністы’, ст.-інд. chāyā ‘цень, бляск, адлюстраванне’; гл. Траўтман, 304; Персан, Beitr., 700. Брукнер (489) мяркуе аб сувязі з цень і сцяна; аналагічна Фурлан (гл. Бязлай, 3, 227), Борысь (546), якія параўноўваюць з літ. síena ‘сцяна, мур, мяжа’ ад і.-е. кораня *sej‑ ‘звязваць’. Аб праблемах адносін значэнняў ‘цень’ і ‘памяшканне’ гл. падрабязна LSJSt, 13, 805–806 (разглядаюцца як аманімічныя *sěnь1 і ‘цень і *sěnь2 ‘пакой, памяшканне’ ў выніку разыходжання першаснага значэння ‘цень, будан, альтанка і пад.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рато́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды. В. Вольскі.

2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.

[Ад лац. rotundus — круглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)