тыпо́вы, -ая, -ае.
1. Які мае асаблівасці, характэрныя для пэўнага тыпу прадметаў, з’яў, людзей і пад.
Тыповыя прыкметы дыфтэрыі.
2. Які часта сустракаецца; звычайны, характэрны для каго-, чаго-н.
Тыповая з’ява.
3. Які аб’ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з’яў і асоб.
Т. беларускі характар.
Тыповыя вобразы баек.
|| наз. тыпо́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балотазна́ўства, ‑а, н.
Навука пра балоты і іх спецыфічныя ландшафты, пра іх развіццё і гаспадарчае выкарыстанне; галіна геаграфіі. [Прафесар:] — Раней тут былі азёры. З цягам часу яны пазарасталі, ператварыліся ў балоты.. Гэтая распаўсюджаная з’ява вам вядома з курса балотазнаўства. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
показа́тельный
1. паказа́льны; (характерный) характэ́рны;
показа́тельное явле́ние характэ́рная з’я́ва;
2. (образцовый) паказа́льны; узо́рны;
показа́тельный суде́бный проце́сс паказа́льны судо́вы працэ́с;
показа́тельная шко́ла узо́рная шко́ла;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёрка — яе́рка (ДАБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з оптыкай; які мае адносіны да оптыкі. Аптычная майстэрня. □ Пятроў навёў аптычны прыцэл і выпусціў першую чаргу. Лупсякоў.
2. Які ўзнікае па законах адбіцця і праламлення праменяў святла; светлавы. Аптычная з’ява. Горны крышталь мае аптычную актыўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́, нескл., н.
Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. Караткевіч.
[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіго́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. □ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парале́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. У матэматыцы: прамая, якая не перасякае другую прамую, што ляжыць з ёй у адной плоскасці.
Правесці п.
2. перан. Параўнанне, а таксама з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (кніжн.).
Правесці п. паміж чым-н. Канкрэтнасць гістарычных паралелей.
3. Уяўная лінія перасячэння зямной паверхні плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.
Паралелі і мерыдыяны на геаграфічнай карце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.
Гадзіннікавы м.
2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.
Дзяржаўны м.
Гаспадарчы м.
3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.
М. хімічнай рэакцыі.
|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рухо́мы, -ая, -ае.
1. Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз. рухо́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)