адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было. Баранавых. Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вая́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Ваенны. Да гэтага ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша. Колас. Адышлі гады ваяцкія, Зараслі магілы брацкія, Дні трывожныя далёка... Кірэенка.

2. Разм. Тое, што і ваяўнічы (у 1, 2 знач.). Ваяцкі запал, дух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсалю́т, ‑у, М ‑люце, м.

Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют. // Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае. // Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што‑н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні.

[Ад лац. absolutus— самастойны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаслушэ́нства, ‑а, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго‑н. Непаслушэнства дзяцей. □ Непаслушэнства ўнука, а тым больш заступніцтва за яго чужога чалавека, зусім раззлавалі гаспадыню. Пальчэўскі. // Адмаўленне падпарадкавацца каму‑н. Клямт адчуваў, як сярод.. [салдат] пашыраецца дух непаслушэнства і абыякавасці да начальства. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваздухі́ ’лёгкія’ (КЭС, Інстр. I). Да дых‑/дух. Параўн. аналагічныя ўтварэнні: рус. духи́ і ды́хи ’дыхальныя шляхі, асабліва ў каня’, смал. воздухи ’лёгкія, грудзі’. Параўн. бел. даць пад уздых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гном ’гном’ (БРС). Рус. гном, укр. гном. Крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Gnomдух зямлі, гор’ (< с.-лац. gnomus < грэч.). У бел. і ўкр. мовы слова трапіла, магчыма, праз рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празе́лле ў выразе на празельле ’на лякарства’ (чавус., Мат. Маг.). З пра- і зелле (гл.). Параўн. актыўныя ў гэтым рэгіёне дэрываты з прыстаўкай пра-: пралотр, пранёс дух і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падве́й I, -ве́ю м., бот. пуши́ца ж.

падве́й II, -ве́ю м.

1. миф. (злой дух, приносящий разрушения и болезни) подве́й;

2. уст. парали́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патыха́ць ’веяць, слаба дзьмуць’, ’пахнуць’, ’быць адчувальным’ (ТСБМ, Сцяшк.). Да тхаць ’тс’, якое з прасл. tъxati, роднаснага з dъxati, duxъ > дух (гл.). Сюды ж экспр., перан. віл. патыха́ць ’наведвацца’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падбадзёрваць, бадзёрыць, натхняць; падвясельваць (разм.) □ падтрымліваць дух, падымаць дух, паддаваць ахвоты, паддаваць духу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)