імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да кулак ​1 (у 1 знач.).

2. Тое, што і кулак ​1 (у 3 знач.).

кулачо́к 2, ‑чка, м.

Незаможны, дробны кулак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыздробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauch ’густы дым’, англ. smoke ’дым’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Разм. Утвараць рэзкія кароткія гукі, падобныя на дробны стук, траскатню. Дзень і ноч цакатаў.. [завод] сваімі станкамі. Корбан. Цакаталі ляскоткі, дробна і гулка выбухалі бубны. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіту́ра, ‑ы, ж.

Дробны рачок, што водзіцца ў прэсных вадаёмах і фільтруе ваду. Эпітура за год фільтруе ў 10 разоў вады больш, чым яе наступае ў Байкал з усіх прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Морась ’імжа’ (Юрч.), чавус. морысьдробны дождж, імгла’ (Нар. сл., Бяльк.; ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мараса́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгара́шыванне, разгаро́шыванне ’раскрышванне’ (Юрч. СНЛ), разгары́шываць, разгаро́шываць ’крышыць’ (там жа). Ад гаро́х праз параўнанне ’дробны, як гарох’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́бязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. зб. Прадметы малой велічыні; дробны тавар.

Прадавалася розная д.: іголкі, ніткі, напарсткі, аплікі.

2. зб. Жывыя істоты дробнага памеру.

Добрая рыба не бралася, клявала адна д.

3. зб. Дробныя грошы, манеты.

У кішэні пазвоньвала д.

4. Што-н., не маючае істотнага значэння, малаважная рэч.

Гэта дробязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакра́паць, ‑ае; зак.

Крапаць, падаць дробнымі кроплямі некаторы час (пра дождж). Крыху пакрапаў дождж, потым аціх і ўсчаўся зноў — дробны і рэдкі, бы сыпануў хто з-за лесу вадзяныя кроплі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імга́, ‑і, ДМ імзе, ж.

Абл. Імгла. Дробны дожджык церушыцца аднекуль зверху. Дождж не дождж, а так нейкая дажджлівая імга. Лынькоў. А туман, імга пустая Цяжка звісла над сялом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)