Табло́ ’шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. tableau ’карціна, выява; табліца, дошка’, якое з’яўляецца памяншальнай формай ад tableдошка, табліца’ < лац. tabula ’тс’ (ЕСУМ, 5, 500; Голуб-Ліер, 475).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падако́ннік, ‑а, м.

Дошка або каменная пліта, устаўленая ці ўмураваная гарызантальна ў аконны праём знізу. Падако былі густа застаўлены вазонамі. Бядуля. [Рыгор] падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконнік. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рзнуць сов.

1. примёрзнуть;

до́шка ~зла да зямлі́ — доска́ примёрзла к земле́;

2. подмёрзнуть;

фрукто́выя дрэ́вы ~злі — фрукто́вые дере́вья подмёрзли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяршкоўка́дошка (аполак)’ (светлаг., б.-каш., Мат. Гом.); ’дошка ў залежнасці ад таўшчыні’ (Інстр. III). Утворана пры дапамозе суф. ‑оўка ад дзеяслова *вершкаваць, магчыма, запазычанага з рус. уладз. вершковать ’вызначаць расцэнкі на лес у залежнасці ад таўшчыні (вяршаліны і камля)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).

2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

Верхняя п.

3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).

|| памянш. палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. палі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тырты́цядошка’ (кобр., Скар. нар. мовы), ст.-бел. тертица, тортица (ГСБМ). Гл. тарціца ‘тс’, зыходная форма ўзыходзіць да прасл. *terti і ўтворана ад дзеепрыметніка *tьr‑tъ ‘цёрты’, параўн. ст.-чэш. třeniceдошка’, мар. trenica, славац. trenica ‘тс’ (ад дзеепрыметніка *tьr‑en‑ъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маставе́нёдошка ці бервяно ў памосце’ (Сцяц.). З mostovenьje. Да мост (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палаўня́дошка на падлогу’, палаўняк ’палавіна бервяна’ (Мат. Гом.). Да паловаі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́гадошка пад нахілам’ (Касп.), слі́гі ‘падваліны’ (віц., ЛА, 4). Гл. сле́га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трайні́к, ‑а, м.

Спец.

1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або які складаецца з трох частак. Патрубак-трайнік. Водаправодны трайнік.

2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак. Дошка-трайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)