Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трумголас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

званчэ́ць, ‑эе; незак.

Станавіцца званчэйшым. Голас званчэе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які мае слабы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гук, голас; зык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Галасі́ць ’галасіць’ (БРС, Касп., Шат., Нас.), рус. голоси́ть, укр. голоси́ти. З рознымі значэннямі, якія ўваходзяць у кола семантыкі зыходнага *golsъголас’, сюды адносяцца польск. głosić, чэш. hlásiti, серб.-харв. гла́сити, царк.-слав. гласити. Звязана з *golsъголас’ (гл.). Слаўскі, 1, 292.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліко́вішча ’адлегласць, на якую чуецца голас чалавека’ (Маш.). Да клікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглаша́ць ’пераконваць’ (Хрэст. дыял., брасл.) да царкоўнаславянскага глашати, гласъголас’. Параўн. аглашэны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго.

1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе.

Поўдзень вабіць сваёй прыродай.

2. Падзываць птушак, звяроў, падрабляючы іх голас.

В. свістам птушак.

|| зак. пава́біць, -блю, -біш, -біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліры́чны, -ая, -ае.

1. гл. лірыка.

2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

Л. тон.

3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбры.

Л. тэнар.

|| наз. ліры́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надтрэ́снуты прям., перен. надтре́снутый;

~тая тале́рка — надтре́снутая таре́лка;

н. го́лас — надтре́снутый го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)