Рэ́мез ’птушка атраду вераб’іных’ (ТСБМ, ТС), рэме́за, рэмезо́к ’тс’ (ТС), рэ́мус ’рэмез, Remiz pendulinus L.’ (Нікан.), рэ́міс ’стрыж, Apus apus’ (ЛА, 1), рэмісь ’чорны стрыж’ (Шатал.). Сюды ж рэмезо́гняздо рэмеза’ (ТС). Рус. ре́мез, укр. ре́мез, чэш. remiz, польск. remiz. Паводле Фасмера (3, 467), праз польскую мову запазычана з ням. Riedmeise ’чарацянка’, дзе Ried ’чарот’, Meise ’сініца’ (Булыка, СІС, 2, 323). Брукнер лічыць назву славянскай і суадносіць са славац. remzati ’шчабятаць’, а таксама дапускае этымалагічную сувязь з rzemieśniczek ’рэмез’, паколькі гэтая птушка з вялікім майстэрствам робіць гняздо (параўн. таксама ст.-рус. ремези ’майстры’); праблема толькі ў тым, як растлумачыць пераход rze‑ > re‑ (Брукнер, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́масціць сов. (устлать деревом, камнем, сеном и т.п.) вы́мостить; вы́стлать;

в. даро́гу бярве́ннем — вы́мостить (вы́стлать) доро́гу брёвнами;

в. гняздо́ траво́й — вы́мостить (вы́стлать) гнездо́ траво́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сто́хлішчагняздо, логава, котлішча’ (Сцяц. Сл., Сл. рэг. лекс.), ‘зборышча’ (слонім., Нар. словатв.). Дэрыват ад *стохнуць < тохнуць, тхаць (гл.) па мадэлі котлішча. Семантыку можна патлумачыць тым, што гнёзды, логавы маюць моцны непрыемны пах. Параўн. рус. дыял. за́хлище ‘аддаленае ад цэнтра месца, глухамань’ < *tux‑/*tъx‑ ‘тухлы’ (Беразовіч, Зб. Варбат, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агнездава́цца, агняздуюся, агняздуешся, агняздуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе‑н. (пра птушак). Высокай, разгалістай стала ігруша. Цыбаты бусел агнездаваўся на ёй. Лынькоў.

2. перан. Пасяліцца (пра людзей). — Хату там купіў [дзед] і пераехаў у Жалезінкі. А потым ужо, як сталі зямлю даваць, у Ходараве агнездаваўся. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зімо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саві́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да савы, належыць саве. Савінае гняздо. □ І раптам Уладзік чуе савіны крык — ку-га! ку-га! Краўчанка. // Такі, як у савы; які чым‑н. нагадвае саву. Савіныя вочы. □ Маленькі Рыгорка сядзеў за сталом, у яго быў круглы савіны твар, калматая галава, а бровы старчма двума рожкамі віліся ўгару. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угняздзі́цца, угнязджуся, угнездзішся, угнездзіцца; зак.

1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). // Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.

2. перан. Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўгаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыць, існаваць доўгі час, многа гадоў. Смольная хвоя — вельмі моцнае і даўгавечнае дрэва. Чорны. Лявон перабраў у памяці род дзядзькоў, гэта значыць бацькавых братоў. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. Ермаловіч. // Разлічаны на доўгі час; трывалы. Змайстраваў сабе бусел даўгавечнае гняздо. Колас. Беларускія аўтамашыны.. будуць самымі надзейнымі і даўгавечнымі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.

3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо. Самусенка. Танкісты маскіравалі машыны галлём. Мележ.

[Ад фр. masquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)