Вальцо́ўкагатунак мукі’ (КЭС); ’шатроўка’ (Мат. Гом.). Да вальцаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́пінкагатунак яблыкаў’ (б.-каш., Мат. Гом.). Гл. пепін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шафра́н, -у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.

2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. шафра́навы, -ая, -ае і шафра́нны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталь, ‑і, ж.

Цвёрды коўкі метал серабрыста-шэрага колеру, які з’яўляецца сплавам жалеза з вугляродам. Плаўка сталі. Высакаякасныя сталі. □ Сімвалам трываласці і надзейнасці здаўна лічыцца сталь. «Звязда».

•••

Дамаская сталь — высокі гатунак узорыстай сталі, якая вырабляецца асобым спосабам.

Нержавеючая сталь — сталь, устойлівая супраць карозіі.

[Ням. Stahl.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадні́к, ‑у, м.

Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі... Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́каўка ’ракаўстойлівы гатунак бульбы’ (брагін., Мат. Гом.), рако́ўка (ПСл), ра́кавы ’акрэсленне да гатунку бульбы’ (Мат. Гом.). Імаверна, назва створана ад ракаўстойлівы гатунак (бульбы) шляхам сцяжэння ў адно слова пры дапамозе суф. ‑оўка/‑аўка, як паштоўка < паштовая картка, або з-за вузлаватасці клубняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анто́наўкагатунак яблык’, рус. антоновка ’тс’, этымалагічна яблыка з Антонавак; укр. антонівка. У рускіх слоўніках з 1843, з рускай у інш. слав. мовы (Шанскі, 1, А, 119). Патрэбна ўдакладненне месца, адкуль пашырыўся гатунак. Бел. антон (КТС) ’антонаўка’ ў выніку усячэння антонаўка па ўзору анісанісаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́жай ст.-бел. ’від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск. rodzaj ’від, гатунак’. Мена ‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́цьдыял. ража́ць. Апрача таго, прасл. *dj, якое пераходзіла ў бел. *дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сорт, -у, М со́рце, мн. сарты́, -о́ў, м.

1. Тое, што і гатунак.

Першы с. (таксама перан.: пра што-н. вельмі добрае). Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой-н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі-н. каштоўнымі якасцямі.

Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

|| прым. сартавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рамно́ўкагатунак бульбы’ (Жд. 1). Магчыма, у выніку распадабнення ад *ранноўка ’ранняя бульба, скараспелка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)