разгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна гарэць.
Дровы ў печы разгарэліся.
2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.).
Шчокі разгарэліся.
3. перан. Моцна ўзбудзіцца.
Разгарэліся спрэчкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця.
Спрэчка разгарэлася.
Бой разгарэўся.
|| незак. разга́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца і разгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
горе́ть несов., в разн. знач. гарэ́ць; (о жжении — ещё) пячы́;
дрова́ горя́т дро́вы гара́ць;
щёки горя́т шчо́кі гара́ць;
горе́ть жела́нием гарэ́ць жада́ннем;
гори́т во рту пячэ́ ў ро́це;
гори́т лицо́ гары́ць твар;
◊
голова́ (душа́) гори́т галава́ (душа́) гары́ць;
де́ло (рабо́та) гори́т рабо́та гары́ць;
земля́ гори́т под нога́ми зямля́ гары́ць пад нага́мі;
не гори́т (не спеши) не гары́ць;
глаза́ горя́т во́чы гара́ць.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
сту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм.
1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі. Пташнікаў.
2. перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. // Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.
сту́хнуць 2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Піга́рак, абаранка ’прыгар (на бульбе)’ (хойн., брагін., Мат. Гом.), пігаркі ’падгарэлая (зверху ў чыгуне) вараная бульба’ (рэч., Нар. сл.; лях., Сл. ПЗБ), цыгарка ’плеўка на вараным малацэ’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Да нагі (гл.) > ’пегара пры ад’ідэацыі гарэць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пышэ́ць 1 ’раз’ядацца, таўсцець’ (Жыв. НС). Ітэратыў да пы́хаць у значэнні ’ўздымацца, надзімацца’ (гл.).
Пышэ́ць 2 (пъшэ́ць) ’пашчыпваць (у роце)’ (ушац., Нар. лекс.). Ітэратыў да пы́хаць (гл.), у значэнні ’гарэць, палыхаць’, параўн. пыш ’прысак’ і пры́шчыць ’шчыпаць, балець (пра рану)’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Го́ркі ’горкі’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. го́рький, укр. гірки́й, польск. gorzki, чэш. hořký, балг. го́рък, серб.-харв. го́рак. Прасл. *gorьkъ ’тс’ звязана з *gorěti ’гарэць’ (першапачаткова *gorьkъ ’пякучы’). Гл. Фасмер, 1, 445; Слаўскі, 1, 323–324; Трубачоў, Эт. сл., 7, 55–56.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Смыле́ць ‘балець, пячы, гарэць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Юрч. Сін.), ‘прыпальвацца’ (Нас., Касп.), ‘абсмальвацца (пра валасы, шэрсць)’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, відаць, смыле́ць ‘бегчы, ляцець’ (ТС), смыля́ць ‘кідаць, шпурляць; біць, лупцаваць’ (Юрч.), смыль ‘пах гарэлага’ (Нас.). Звязана чаргаваннем з смаліць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загас, ‑ла; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, пагаснуць. Агонь загас.
2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас. Бядуля. // Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас. Машара.
3. перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Купала.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
па́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара. Танк. Панскі палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Лынькоў.
2. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго‑, чаго‑н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба.., як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца дзіравым ад агню.
Сцяна прагарэла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згарэць зусім.
Дровы ў печы прагарэлі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць які-н. час.
Ліхтар прагарэў усю ноч.
4. перан. Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (разм.).
Справа мая прагарэла.
|| незак. прагара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.) і прага́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)