пра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм. Спраўджваць, здзяйсняць. [Клім:] — Не губі каласка, ён праўдзіць, таму, хто ў яго верыць, шчасце дае. Лобан. Цэлы дзень у непакоі. Не выходзіць з думак ён. Цэлы дзень у непакоі: Можа быць і праўдзіць сон? Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апіса́нне, ‑я, н.
Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго‑, чаго‑н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман, як пахлі веснавыя дрэвы. Чорны. Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць — Слухайце, хто ласкаў! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палатні́на, ‑ы, ж.
Абл.
1. Кавалак або полка палатна; асобны выраб з палатна. Нехта з хлопцаў знайшоў палатніну — настольнік ці што, — і мы абгарнулі крывавае, цяжкае цела. Брыль.
2. зб. Дамашняе льняное палатно; адзенне з такога палатна. [Кастусь:] — Палатніна пачала выходзіць з моды. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́пацца, ‑аецца; незак.
Разм. Трэскацца, лопацца. [Паліна], такая маленькая, працуе там, на перамычцы, дзе раве сівер, ад якога рэпаюцца вусны і робіцца задубелым і непрыгожым твар. Савіцкі. Гэта рэпаецца спелы Жоўты струк, тугі і поўны, І на свет выходзіць белы Зіхатлівы твар бавоўны. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаса́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. Галоўны фасад павільёна ўпрыгожваецца велічнай каланадай. «Беларусь». Цешыла і вабіла ўсё: .. абліты вадою асфальт, у якім люстраваліся фасады будынкаў, машыны і людзі. Грамовіч.
2. Спец. Вертыкальная праекцыя аб’екта.
[Фр. façade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэнтралізаваць.
2. у знач. прым. Які мае цэнтральную дзяржаўную ўладу, сканцэнтраваны ў руках дзяржавы. Цэнтралізаваная ўлада. Цэнтралізаваная дзяржава.
3. у знач. прым. Які выходзіць з аднаго цэнтра (у 3 знач.). Цэнтралізаваная бухгалтэрыя. Цэнтралізаванае забеспячэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарадзі́ць несов., прям., перен. городи́ть;
◊ агаро́д г. — огоро́д городи́ть;
г. (вярзці́) глу́пства — нести́ (моло́ть) чушь;
гаво́рыць — гаро́дзіць, а на пра́ўду выхо́дзіць — погов. как бу́дто чушь, а на пове́рку выхо́дит — пра́вда
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́рці, пру, прэш, прэ; пром, праце́, пруць; пёр, пе́рла; пры; незак. (разм.).
1. Ісці, рухацца.
Прэ пасярэдзіне дарогі.
2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.
Куды прэш напралом!
3. каго-што. Гнаць, выганяць.
П. чужога сабаку з двара.
4. каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).
П. мяшок бульбы.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.
Карані пруць з зямлі.
Злосць з яго так і прэ.
6. што. Прагна есці.
Прэ як не ў сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
афіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, выходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент.
2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл, фармальнасцей. Афіцыйны прыём. Афіцыйнае запрашэнне. // перан. Халодна-ветлівы, стрыманы. Шчыра кажучы,.. [Лявонку] падабаўся афіцыйны тон размовы. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каба́н, ‑а, м.
1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.
2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)