цапі́льна, ‑а, н.

Дзяржанне цэпа ў выглядзе доўгай палкі, да верхняга канца якой прывязваецца біч. Біч адляцеў ад цапільна, узляцеў высока над галавой і бразнуўся на ток. Крапіва. Рвануўся [Паўлюк] між братоў і зняў са сцяны цэп: дубовы біч на адпаліраваным рукамі арэхавым цапільне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ялі́на, ‑ы, ж.

Высокая елка. На ялінах, быццам свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Брыль. Старыя хвоі і яліны, Высока кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна. Колас. І пад крык жураўліны, Што асеў на лясы, Сумавалі яліны, Сумавалі ласі. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Высо́кі (БРС, Бяльк., Яруш.). Рус. высо́кий, укр. висо́кий, ст.-рус., ст.-слав. высокъ, польск. wysoki, в.-луж. wusoki, н.-луж. wusoki, husoki, чэш., славац. vysoký, серб.-харв. вѝсок, ви̏ше, славен. visòk, vîše, балг. висо́к, више. Пашырана з выс‑ з дапамогай суф. ‑ок (параўн. рус. высь). Прасл. *v‑ūps‑okъ. Роднаснымі з’яўляюцца грэч. ὑψηλός ’высокі’, ὕψιвысока’, ὕψος ’вышыня’, ст.-в.-ням. ûf ’на’, ірл. ós, uas ’навярху, над’ (> *aupso), гальск. uxello‑ ’высокі’, ст.-ірл. uasal ’тс’ (Фасмер, 1, 371; Махэк₂, 705; Брукнер, 639; Шанскі, 1, В, 231 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Хадзіць туды і назад, звычайна не спяшаючыся. [Буслы] то збіраліся.. ў цэлыя чароды і доўга павольна пахаджалі, або стаялі нерухома, нібы трымаючы нейкую нараду, то падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся. Колас. З сяўнёю сявец пахаджае, На скібіны валіцца зерне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плач, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.

•••

Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

орёл в разн. знач. аро́л, род. арла́ м.;

высоко́ в не́бе кру́жит орёл высо́ка ў не́бе кру́жыць аро́л;

э́тот чело́век — настоя́щий орёл гэ́ты чалаве́к — сапра́ўдны аро́л;

орёл и́ли ре́шка? аро́л ці рэ́шка?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэлектуа́л, ‑а, м.

Пра чалавека з высока развітым інтэлектам, а таксама пра чалавека разумовай працы. [Каладкевіч] — чалавек-легенда, інтэлектуал, важак, асоба ў самым высокім сэнсе гэтага слова. Мехаў. Нідзе ва ўсім.. горадзе так не ішлі кнігі і часопісы, як у гэтым інстытуце. «У нас — інтэлектуалы», — з гордасцю сказаў прарэктар. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыма́га, ‑і, ДМ ‑мазе, ж.

Даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам. // Іран. Пра вялікія грузныя нязграбныя калёсы. Я і не звярнуў увагі, што мне насустрач грукоча ламавая калымага, ды гэтак грукоча, што аж зямлю, здаецца, скаланае. Сабаленка. На дарогу выпаўзла нязграбная калымага з двума вялікімі каламі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтарытэ́т, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам.. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Колас.

2. ‑а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў. [Русаковіч:] — Але другі аўтарытэт так заваліць дарогу да добрай справы, што цераз яго і не пералезеш. Крапіва.

[Ням. Autorität з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́рднік, ‑а, м.

1. Раменная сетка, якая надзяваецца на морду сабак або іншых жывёл. [Дог] стаяў спакойна, дасягаючы амаль да пояса нізкаросламу ад’ютанту, высока ўзняўшы сваю тупую, звязаную наморднікам морду. Самуйлёнак.

2. Папярочны рэмень аброці, які ідзе па пераноссю каня. Вартавы ўзяў каня за наморднік і пацягнуў на самы край дарогі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)