штыке́ты, ‑аў; адз. штыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.
Тое, што і штыкетнік. [Сад] абгароджаны штыкетамі і густа абсаджаны елкамі. Пальчэўскі. Перад вокнамі зрабіў палісаднічак, паставіў штыкеты, а каля веснічак пасадзіў бярозку. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую масу, аб’ём. Масіўны стол. Масіўнае тулава. □ Шырокія масіўныя дзверы гасцінна ўпусцілі Андрэя ва універмаг. Васілёнак. Шэрая будыніна з купалам і масіўнымі калонамі прыкметна вылучалася сярод іншых дамоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́драніца, ‑ы, ж.
Спецыяльная каробачка для пудры. Пасажыр з верхняй лаўкі.. расказваў, як яму аднойчы зляцела на галаву раскрытая пудраніца нейкай дзяўчыны і як ён потым усю дарогу не мог ачысціцца ад пудры. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрыві́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Вывіхнуцца, звіхнуцца; падвярнуцца. Рука спрывілілася.
2. перан. Зрабіць неасцярожны рух, памыліцца. [Жонка] была стрэлачніцай на станцыі, аднаго разу схібіла, .. спрывілілася, папала пад паравоз і асталася без нагі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́шачку, прысл.
Разм. Тое, што і трошкі. Хоць бы трошачку ценю, Хоць бы кроплю вады, Хоць бы сівы арол Засланіў крыллем сонца! Панчанка. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фая́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фаянсу. Фаянсавы завод. // Зроблены з фаянсу. [Дзяўчына:] — А кава ні ў якой шклянцы не смачная, яе толькі з фарфоравага кубачка піць прыемна. Або яшчэ лепей з фаянсавага. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохвуго́льнік, ‑а, м.
Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
менаві́та, часціца.
Тое, што і іменна. [Марына Паўлаўна] не зманіла — яна ў гэту хвіліну ўжо сапраўды была ўпэўнена, што едзе менавіта заўтра. Зарэцкі. Валерык і сам дакладна не ведаў, дзе менавіта і што робіць яго бацька. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які паказвае мінуты (у 1 знач.). Мінутная стрэлка гадзінніка.
2. Працягласцю ў адну мінуту, каля мінуты. Мінутнае маўчанне. // Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Адолеўшы мінутную разгубленасць, Таццяна смела падалася за хлопцам. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і падмаладзіць. Сёння замест звычайных светлых валасоў у яе былі рыжыя. Здаецца, гэта яшчэ больш памаладзіла жанчыну, хоць яна і без таго была маладая. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)