Патароча1 ’здань, пудзіла, міфічная істота з жудасным тварам і вытрашчанымі вачыма’ (чач., Нас. Сб., Бір. Дзярж.), ’пудзіла’, ’лупаты чалавек’ (Нас.). Укр. поторо́ча ’прывід, страшыдла’. Напрошваецца суаднясенне з рус. вы́таращить (глаза), польск. wytrzeszczyć, чэш. třeštiti ’вытрашчыць вочы’, якія Махэк₂ (657) супастаўляе з генетычна роднасным літ. pastérti ’уставіцца (вачыма)’. Можна дадаць яшчэ pa‑stėrti ’скарчанець, адубець’. Паводле Махэка, у славян была аснова ster‑ з суфіксам ‑sk‑ati (інтэнсіў), у якой пачатковае s‑ адпала ў выніку дысіміляцыі са ‑sk‑ і *ter‑skati перайшло ў групу на ‑iti > terščiti; рус. таращить паходзіць з окаючых гаворак < торощить.

*Патароча2, драг. поторо́ча ’той, хто настойліва працяглы час гаворыць пра адно і тое ж’ (Лучыц-Федарэц). З дзеяслова торо́чытэ ’гаварыць доўга пра адно і тое ж, несці лухту’, укр. торо́чити ’тс’, якія можна суаднесці з рус. наўгар., цвяр. торо́щиться ’дарма збірацца’ і з серб.-харв. тра́скати ’несці лухту’. Праславянскі архаізм.

Патароча3 ’няшчасце ў дарозе’ (усх.-маг., КЭС), рус. кур. поторо́ча ’сустрэча, выпадак, падзея, прыгода’, смал. ’выскачка, які ўсюды ўткне свой нос’, пск. поторо́чье ’перашкода’, цвяр. торча́ться ’перашкаджаць сваёй прысутнасцю’, чэш. містршыцк. trči to do tvého? ’гэта табе перашкаджае?’, — усе ўзыходзяць да прасл. tъrčati ’стаяць, вытыркаючыся уверх ці наперад’, ’цягнуцца ўверх’ > тырча́ць (гл.) (Варбот, Этимология–1979, 5–6).

Патароча4бура’ (Сержп.), рус. арханг. то́рок, то́рохбура ў моры, шквал’. Міклашыч (359), Фасмер (4, 84) звязваюць гэта слова з торкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

реве́ть несов.

1. в разн. знач. раўці́;

бык ревёт бык раве́;

реве́ла буря раўла́ бу́ра;

реву́т мото́ры раву́ць мато́ры;

2. (о животных) раўці́, рыка́ць;

3. (громко кричать) раўці́;

4. (громко плакать) разг. раўці́, ру́мзаць;

реве́ть белу́гой раўці́ не́мым го́ласам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой. Потым Марыля разыгралася. Дзе падзелася скаванасць. Першая дзея закончана. Пляскалі ў далоні доўга. М. Ткачоў. Але варта .. [Люсі] было толькі разыграцца, і яна адразу перамянялася. Карпюк.

2. Разм. Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх‑н. інструментах.

3. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні. Апетыт разыграўся. Хвароба разыгралася. / Пра з’явы прыроды. Разыгралася бура.

4. Адбыцца, здарыцца. Стэп, дзе разыгралася жудасная трагедыя, стаў называцца Акмолінскім. Васілёнак. Але тут нечакана разыграўся такі эпізод, пасля якога ў Ясенях цэлы тыдзень смяяліся з Пятрэся. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магні́тны магни́тный;

~ныя ўласці́васці — магни́тные сво́йства;

~нае по́ле — магни́тное по́ле;

~нае схіле́ннефиз., астр. магни́тное склоне́ние;

~ная анама́лія — магни́тная анома́лия;

~ная бу́ра — магни́тная бу́ря;

~ная стрэ́лка — магни́тная стре́лка;

м. мерыдыя́н — магни́тный меридиа́н;

м. мо́мант — магни́тный моме́нт;

м. по́люс — магни́тный по́люс;

м. эква́тар — магни́тный эква́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяце́ж ’стыхійнае, узброенае паўстанне’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’разбой, сумятня, знішчэнне’, ’завея, мяцеліца’ (ТС), мяцежа́ ’паўстанне’ (валож., Сл. ПЗБ), мяцежыць ’трывожыць, прыводзіць у замяшанне’ (Нар. Гом.). Укр. меті́ж, ст.-чэш. mětež, славац. mätež ’сумятня’, славен. mȇtežбура, мяцеліца’, серб.-харв. ме́теж, макед. метеж, балг. мете́ж, ст.-слав. многомѧтеѫенъ, чэхаслав. мѧтежь ’мяцеж’. Прасл. mętezь: mętezь (Варбат, Слав. языкозн. VII Междунар. съезд, M., 1973, 95), утворанае ад męsti (рус. мясти́ ’прыводзіць у сумятню’, ст.-рус. мясти ’перамешваць’ (XII ст.), ’блытаць’, ’падбухторваць’, ’мітрэнжыць’, ’грэбаваць’, н.-луж. měsć, в.-луж. mjasć, чэш. másti, славац. miasť, славен. mę́sti ’тс’, серб.-харв. ме́сти ’збіваць масла’, ме́сти се ’блытацца, бударажыць’) (Бернекер, 2, 44; Фасмер, 3, 31 і 32; Скок, 2, 413; БЕР, 3, 767).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вецер (КТС, БРС, Касп., Нас., Яруш.), ві͡етёр (Бес.), ве́цір (Бяльк.), жыт. вецёр ’веснавы вецер’, слаўг. ве́цер ’адкрытае ветранае месца’; ’віхор’ (Яшк.), ве́цер ’ветрагон’ (КТС, Нас., З нар. сл.). Сюды ж ветрык, ветрычак, ветрік, вецярок (КТС, Гарэц., Шат., Нас., Кліх, Бяльк.), вятрыска (Яруш., КТС). Укр. ві́тер ’вецер’, рус. ве́тер ’тс’, арханг. ’кірунак свету’; ’хвароба свойскіх жывёл’, ст.-рус. вѣтръ, вѣтеръ ’вецер, кірунак свету’; ’паветра’; ’газы ў кішках’, польск. wiatr, палаб. votr, н.-луж. wjetš, в.-луж. wětr, чэш. vítr, славац. vietor, славен. véter, серб.-харв. ве̏тар ’вецер’, макед. ветар ’вецер’, (мед.) ’рожа’, балг. вятър ’вецер’, паўн.-зах. ветър ’рэўматызм’, ст.-слав. вѣтръ ’вецер’. Прасл. větrъ мае адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. vė́traбура’, лат. vę̄tra ’тс’, прус. wetro ’вецер’, гоц. winds, ст.-в.-ням. wint ’тс’, ст.-англ. wind ’непагадзь’, ст.-нарв. vindr ’вецер’, ст.-ісл. veðr ’вецер, паветра’, ірл. feth ’паветра’, грэч. ἄησι ’вее’ (*ἄϜησι), ἄήτης ’вецер’, кімр. gwynt, лац. ventus, ст.-інд. vā́taḥ, авест. vā́ta‑ ’вецер’, асец. wād, vādбура’, тахар. A wänt, тахар. B yente, хец. hu (*Hwe); да і.-е. асноў *u̯e‑/*u̯o‑/aue/*au̯‑ ’веяць’. Прасл. větrъ утворана ад větati/větiti і суф. Nomina agentis ‑rъ, які атрыманы ў спадчыну з і.-е. (Слаўскі, SP, 2, 20). Адсюль вецер выступае ў міфалогіі як дзеючая сіла; параўн. бел. ве́тры. Роднаснае да веяць (гл.). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 109; Вальдэ, 817; Мюленбах-Эндзелін, 4, 572; Мейе, 407; Траўтман, 345; Барталомэ, 1408; Брукнер, 611; Махэк₂, 692; Голуб-Копечны, 408, 418; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 77; КЭСРЯ, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́сна ’млосна’ (гродз., Сл. ПЗБ), то́скна ’тужліва, сумна’ (Ласт.), ст.-бел. то́скно ’тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 88). Да таскні́ць ’тужыць, нудзіцца, сумаваць’ (гл.), параўн. ст.-польск. teskno/tesno ’сумна’, ’непрыемна, крыўдна’ і спрошчанае дыял. ckno (*tъskn‑ > *tskn‑ > ckn‑) ’сумна, тужліва’, ’моташліва, нудліва’, ’саладжава’, н.-луж. tešno, stysno ’палахліва, жудасна’, ’цяжка, змрочна’, в.-луж. tyšno ’тс’, ’сумна, маркотна, засмучана’, чэш. je mu teskno ’яго сум, туга бярэ за сэрца’, славац. teskno, tesno ’тужліва’. Да праславянскага прыметніка *tъsknъ ’смутны, тужлівы, прыгнечаны’, які ад назоўніка *tъska ’смутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне, млоснасць, нуда’ (гл. таска), параўн. рус. тоска́ ’туга, нуда, смутак’, стараж.-рус. тъскабура на моры (з марской хваробай)’, ’цяжкасць, гора, сум, неспакой’ (Борысь, 632; Фасмер, 4, 88; ЁСУМ, 5, 612). Найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам з’яўляецца літ. taũsti ’сумаваць’ (Махэк₂, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стагна́ць, стагну, стогнеш, стогне; незак.

1. Абзывацца стогнам (у 1 знач.). Пятро стагнаў — [Саша] пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль. Шамякін. Палкоўнік доўгія хвіліны маўчаў, стагнаў і адпачываў ад сваёй нядаўняй гаворкі. Чорны. Ці то зламала, ці то вывіхнула нагу ў калене — не разабраць, але стогне і енчыць [бабка] так, што сэрца разрываецца... Васілевіч. // Утвараць працяглыя, нудныя крыкі або гукі, падобныя да стогну (пра птушак, жывёл). У травах стогнуць кулікі. Рудкоўскі. Недзе ў далёкай сажалцы стагналі жабы. Корбан. / у перан. ужыв. А тут і бура такая паднялася, што лес крышыўся і стагнаў. Колас. Не ціхне бура. Стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!.. Чарот.

2. перан. Гаварыць роспачна, скардзіцца, наракаць. Максім пазіраў на парваны кажушок і ціха стагнаў: — Ай-яй-яй, браток, што гаспадар скажа. Асіпенка. [Рачкоўскі:] — Дрэнны той майстар, што, зрабіўшы якую няўдалую шкодную рэч — ці ў памылцы, ці праз недасканалае ўмельства сваё, — будзе клапаціцца над ёй, будзе ахаць,.. енчыць, стагнаць... Зарэцкі.

3. перан. Пакутаваць пад прыгнётам каго‑, чаго‑н. Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той свет без пары; Сёння ў нашай моцы гора, Мы жыцця гаспадары! Купала. Палалі гарады і вёскі, усё было ў агні, здавалася, чалавеку не было ніякага ратунку. Плакала, стагнала беларуская зямля. Гурскі. // Аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго‑н. Зернавы адчуў, як у твар яму дыхнула гарачай парай, кропелькамі вады. Адчуў, як дрыжыць зямля пад цяжарам вагонаў, як стогнуць рэйкі. Нядзведскі. Суткі стагнала зямля ад гармат. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрази́ться сов.

1. (проявиться с силой) вы́бухнуць; (грянуть) гры́мнуць; (подняться) узня́цца;

бу́ря разрази́лась бу́ра ўзняла́ся;

ту́чка разрази́лась дождём з хма́ркі лі́нуў дождж;

война́ разрази́лась вайна́ вы́бухнула;

2. (смехом, бранью и т. п.) пача́ць (рагата́ць, ла́яцца і да таго́ падо́бнае);

разрази́ться прокля́тиями пача́ць пракліна́ць, пача́ць сы́паць праклёны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам. Якімовіч. Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра. Колас. // Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта... Васілевіч. // перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць. Дамашэвіч. [Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач. Чорны.

2. Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)