Па́хат ’араты’ (круп., Сл. ПЗБ). Да паха́ць (гл.). Беларускае. Другаснае (не праславянскае) аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑tъ, як у слове ⁺здзіт ’муляр, будаўнік’ (адсюль назва вёскі Здзітава ў Драгічынскім р‑не).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Засунуць куды‑н., праз што‑н.; высунуць. Прасунуць нітку ў іголку. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно. Корбан. Не заходзячы ў хату, я прасунула галаву ў акно, паклікала Вольку. Савіцкі.

2. Сунучы, перамясціць на нейкую адлегласць. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

3. перан. Накіраваць у бок паляпшэння чаго‑н. Аб другім перыядзе.. Багдановіч пісаў, што ён прасунуў беларускае пісьменства значна наперад. Лойка.

4. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н. несумленным спосабам. Прасунуць кнігу ў друк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канча́так ’канец, заканчэнне’ (Гарэц.), канчатка ’тс’ (Яруш.). Беларускае. Суф. ‑ат‑ак (‑ат‑ка) як у занятак (гл.). Параўн. канчаткі ’кавалак палатна з канцамі асновы, якім карыстаюцца пры датыканні красён’ (астр., Сл. паўн.-зах.). Да канец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абыто́к ’востраў’ (Др.-Падб.) < аб‑цячы, параўн. востраў і струя, струмень. Маецца на ўвазе рачны востраў. Беларускае слова дакладна супадае з рэканструкцыяй Трубачова на аснове анамастычных даных, гл. Трубачоў, Дополн., 3, 101; параўн. Мартынаў, SlW, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атэлье́. З рус. ателье́, запазычанага ў канцы XIX ст. з франц. atelier ’майстэрня’, Шанскі (1, 170. Курс суч., 167) выводзіць беларускае праз рускую з французскай; Крукоўскі (Уплыў 78) указвае на рускае пасрэдніцтва. Трэба ўлічыць яшчэ польск. atelier.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малацьбі́т, маладзьбі́т, маладзбі́т, маладьбі́т, маладзві́т ’той, хто малоціць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Растарг.). Беларускае (з цесна прылягаючай рускай моўнай тэрыторыяй: пск., смал., ЛатвССР молотьби́т ’тс’). Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑іт (Сцяцко, Афікс. наз., 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкала́чваць (прыкала́чываць) ’запраўляць мукой для густаты’ (полац., Нар. сл.), прыколоці́ць ’тс’ (ТС), пры́калатка ’мачанка’ (Жд., Сл. ПЗБ), прыколо́та ’суп з бульбы, падкалочаны мукой’ (кам., Жыв. НС; ТС). Да калаці́ць (гл.). З гэтай семантыкай, відаць, уласна беларускае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арсена́л, Рус., укр. арсена́л. Беларускае слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе ў канцы XVII ст. з італ. (Шанскі, 1, А, 146) < арабск. Не зусім дакладна сцвярджэнне аб французскай крыніцы беларускага слова (Курс. суч., 166; БелСЭ, 1, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачалаве́чыць ’ажаніць’ (Яўс.), ачалавечыцца ’ажаніцца, стаць мужам’ (Нас.), очоловічыты (палес., Цыхун, вусн. паведамл.). Гэта беларускае слова разам з чэш. мар. očlověčit, славац. učlověčiť з’яўляецца семантычнай інавацыяй, звязанай з арэалам чалавек ’муж’, цэнтр якога знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)