перагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Выказаць многія здагадкі, меркаванні. [Марыя:] — Ні я, ні бацькі мае нічога не ведалі пра яго [брата] з таго часу, як ён пайшоў у армію. Чаго толькі не перадумалі, чаго не перагадалі! Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мару́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які павольна, без паспешлівасці робіць што‑н. [Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́перак разг.

1. нареч. поперёк;

2. нареч. напереко́р;

гавары́ць н. — говори́ть напереко́р;

3. предлог с дат. напереко́р, вопреки́;

н. во́лі ба́цькі — напереко́р (вопреки́) во́ле отца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаразуме́нне, ‑я, н.

1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго‑н., выпадковая памылка. Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. Кавалёў. Чалавек змаўкаў, бялеў і тросся ўвесь, як у ліхаманцы. Гэта быў, трапіўшы сюды [у склеп] па непаразуменню, царкоўны стараста суседняга сяла. Лынькоў.

2. Адсутнасць узаемнага разумення. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Калі бацькі ясна ведаюць, што яны хочуць ад сваіх дзяцей, а дзеці — што ад іх хочуць бацькі, то тады ніякага непаразумення між імі не будзе. Грамовіч. Непаразуменне паміж сяброўкамі, як раптоўна ўспыхнула, так раптоўна і пагасла. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм.

1. Падняць моцны крык. А калі вечарам прыйдуць з работы сын з нявесткай, дык дзеці часамі і раскрычацца, то да маткі, то да бацькі прыстаюць. Колас. — Дзядуля, а чаго .. так раскрычаліся? — спытаў Андрэйка. Ляўданскі.

2. на каго. Пачаць гаварыць павышаным тонам; накінуцца на каго‑н. з крыкам. — Ну, ты, таго, не крыўдуй, што я раскрычаўся так. Галавач. Бацькі нашага тады яшчэ дома не было, ён быў у палоне .., і маці наша раскрычалася на Радчукоў, абзывала іх усякімі брыдкімі словамі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́цкі — ‘сядзець малому ў бацькі за спінай’ (Вушац. сл.), «калі малога нясуць заплеччу» (Наша Ніва, 2003, 6 чэрв.). З дзіцячай мовы, відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. укр. туц выгук, што імітуе стук рагамі, ту́цати ‘біцца рагамі (пра барана)’ (ЕСУМ, 5, 687), ід. tuc ‘тыц’, tucen ‘тыкаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), а таксама польск. nosić kogo na barana ‘насіць каго на спіне (плячах)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запалёны, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы. Запалёны ўчастак цела. □ Віка не зводзіла з бацькі чырвоных, запалёных ад плачу вачэй, крыху здзіўленая і ўражаная, што ён так доўга маўчыць. Шамякін.

2. Узбуджаны, разгарачаны. Запалёны мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плод яблыні.

Летні сорт яблыкаў.

Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблык — кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. я́блычны, -ая, -ае.

Я. сок (з яблыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бацьказабо́йца, ‑ы, м. і ж.

Забойца свайго бацькі. Але адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі, толькі калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на сваіх або бацьказабойцу. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панібра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Бесцырымонны, фамільярны. Славік засунуў рукі ў кішэні вузенькіх штаноў, бадзёра абышоў стол, наблізіўся да бацькі, як бы дэманструючы, што ён нічога не баіцца і што ўвогуле з бацькам у яго адносіны вось такія — панібрацкія. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)