сцвярджа́льны, -ая, -ае.

1. Які выказвае згоду з чым-н., пацвярджае што-н.

С. адказ.

2. Які замацоўвае, устанаўлівае што-н.

С. пафас рамана.

3. Які мае ў сабе сцверджанне (спец.).

С. сказ.

Сцвярджальнае суджэнне.

|| наз. сцвярджа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́кта ’буркун, заўсёды незадаволены чалавек’ (Яўс.; міёр., З нар. сл.), пукту́н, пу́ктала ’тс’ (міёр., З нар. сл.), сюды ж пук‑ таніна ’бурчанне, мармытанне са злосцю; невыразны адказ’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад пукцёць, пуктаць ’бурчаць’, гл. пукчэць,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Даць пісьмовы адказ на пісьмо, запытанне і пад.

А. пісьмо.

2. (разм.). Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць.

А. дом сыну.

|| незак. адпі́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмаўле́нне, -я, н.

1. гл. адмаўляць.

2. Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад.

Яго словы гучалі як а.

3. Непрызнанне чаго-н.

А. старога свету.

4. Тое, што адмаўляе сабой, сваім існаваннем што-н.

Фашызм — гэта поўнае а. дэмакратыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.

Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпавяда́нне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і адказ (у 1 знач.). На добрае пытанне добрае і адпавяданне. Прыказка. Якое пытанне, такое і адпавяданне. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вітаць, вітацца.

2. Прывітанне. — Добры дзень, — кінуў я сваё вітанне. — Добры дзень, — пачуў нядружны адказ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспрыя́льны

1. неблагоприя́тный;

~ныя ўмо́вы — неблагоприя́тные усло́вия;

2. недоброжела́тельный, неблагожела́тельный, неблагоскло́нный;

н. адка́з — недоброжела́тельный (неблагожела́тельный, неблагоскло́нный) отве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змайстрава́ць сов.

1. (сделать, приготовить) смастери́ть; сооруди́ть; сла́дить;

2. перен., разг., пренебр. состря́пать;

з. адка́з — состря́пать отве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамаліне́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі. Прамалінейны рух. Прамалінейныя вуліцы.

2. Які дзейнічае прама, адкрыта, па перакананню. Прамалінейны чалавек. Прамалінейны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)