рыво́к, рыўка́, мн. рыўкі́, рыўко́ў, м.
1. Рэзкі, парывісты рух рукамі або целам.
Ускочыць на каня спрытным рыўком.
2. У цяжкай атлетыцы: пад’ём цяжару над галавой на выцягнутых руках адным бесперапынным рухам.
Вынікі ў рыўку.
3. перан. Рэзкае ўзмацненне, якое парушае агульны рытм работы.
Праца без рыўкоў.
|| прым. рыўко́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Супо́льны ’агульны, сумесны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Варл., Бяльк.), сюды ж супо́льна ’разам, сумесна’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Бяльк., Варл., Гарэц., ЛА, 5), супо́льнік ’паплечнік, аднадумец; саўдзельнік, хаўруснік’, су́польнікі ’суседзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. супольныи ’агульны, сумесны’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 135). Укр. спі́льний, польск. spólny ’супольны’, чэш. společný, славац. spoločny ’тс’. Прасл. *sǫpolьnъjь (Трубачоў, Проспект, 80), што да прасл. *sъ polu, дзе *polъ ’палавіна, палова’; старая аснова на ‑u; гл. таксама Шустар-Шэўц, 1343; Махэк₂, 570; Борысь, 569; ЕСУМ, 5, 374.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кампу́т, ко́мпут ’агульны рахунак, рэестр, колькасць асоб, прадметаў’ (Нас.), ст.-бел. компутъ ’лік. спіс’, са ст.-польск. komput ’тс’ < лац. computus ’рахунак’ < computāre ’лічыць’. Параўн. яшчэ ст.-бел. кампутовать (гл. Булыка, Запаз. 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цырато́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з цыраты. Па дарозе папалася.. [Лабановічу] некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя ў цыратовых плашчах. Колас. У маіх руках — тоўсты агульны сшытак у цыратовай вокладцы. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Вываз тавараў за мяжу; проціл. імпарт. Тытунь складае важную частку балгарскага экспарту. «Маладосць».
2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой‑н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.
[Англ. export.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўча́ткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Ласк. да дзяўчаты (гл. дзяўчына). Твараў дзяўчатак-рахункаводаў Собіч не мог разабраць — на ўсіх іх ляжаў нейкі агульны цень перапалоху. Скрыган. Хлопцы і нават дзяўчаткі хіхікалі і круціліся на партах. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́мпарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Увоз у якую‑н. краіну тавараў з-за мяжы; проціл. экспарт. Імпарт гатовай прадукцыі.
2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую‑н. краіну з-за мяжы.
[Англ. import.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Схе́ма ’спрошчаны чарцёж, агульны план, накід’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схэ́ма ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз польскае пасрэдніцтва або непасрэдна з лац. schema ’выгляд, знешнасць, фігура’, што паходзіць з грэч. σχῆμα ’тс’ (Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё. // Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.
2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.
•••
Калектыўны дагавор гл. дагавор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Агульны, узяты цалкам, без адлічэння расходаў. Валавы даход. Валавая прадукцыя прамысловасці. Валавы збор збожжа.
2. Спец. Масавы. Прылятаюць гогалі ў Палессе рана, звычайна ў сакавіку. Валавы іх прылёг ідзе ў пачатку або ў сярэдзіне красавіка. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)