даку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Надакучыць, абрыднуць. Лабановіч уздыхнуў лягчэй, як бы з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, бо дарога .. і лес усё ж такі дакучылі яму. Колас. А сонейка, сонейка, да заходзь жа скоранька! Як ты мне дакучыла, раненька усходзячы. З нар. песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ршал, ‑а, м.
1. Воінскае званне, якое асабіста прысвойваецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР выдатным асобам вышэйшага каманднага саставу. Маршал Савецкага Саюза. // Асоба, якая мае такое званне.
2. Вышэйшы ваенны чын або воінскае званне ў арміях некаторых дзяржаў. // Асоба, якая мае такі чын, такое званне.
[Фр. maréchal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарапа́шніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, дык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беласне́жны, ‑ая, ‑ае.
Падобны колерам на снег, вельмі белы. І песням першы раз сягоння Такая шыр, такі прастор! Пяеш унізе — яна звоніць На грані беласнежных гор. Танк. Над пакгаузам кружыліся галубы, усё вышэй і вышэй узнімаючыся над страхой, пабліскваючы на сонцы беласнежнымі крыллямі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́злівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы... Галавач. У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аглух, ‑ла; зак.
1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім. — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух. Якімовіч.
2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыбало́ў, ‑лова, м.
1. Той, хто ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.). З зялёных запыленых вагонаў выходзілі дачнікі, грыбнікі, рыбаловы. Навуменка.
2. Тое, што і рыбак. [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сокала. Сакаліныя крылы. // Які адбываецца пры дапамозе сокалаў. Сакалінае паляванне.
2. Уласцівы сокалу; такі, як у сокала. Смела! Зрокам сакаліным, браце, глянь! Танк.
3. у знач. наз. сакалі́ныя, ‑ых. Сямейства драпежных птушак, да якога належыць і сокал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым. Хачу, Каб раслі зноў і сосны і клёны І край прыгажэў мой штогод. Прыходзька. — І чаго ты такі сур’ёзны выгляд робіш, — жартавала з.. [Тані] Ніна .. Усміхніся лепш — зусім іншай станеш. Таня не вытрымлівала, усміхалася і сапраўды прыгажэла. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)