сасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Прыгатаваць для яды смажаннем. — Дастань хіба сала ды сасмаж, — звярнуўся.. [Кандрат] да жонкі, — яны ж, мусіць, не посцяць... Галавач. Грыбы трэба было зварыць ці сасмажыць у чым-небудзь. А ў чым жа іх зварыш? Хіба што ў бляшанцы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаво́рвацца і загава́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загаварыцца.
2. Гаварыць пра што‑н. блытана, неўпапад, збіваючыся. Пан Крукоўскі ўчарнеў ад перапалоху, многа піў і нават, казалі, пачаў загаворвацца. Бажко. Гавары, ды не загаварвайся. З нар.
3. Зал. да загаворваць 1, загаварваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі. Сабаленка. // Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпява́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад прыпяваць.
2. прысл. Добра, у дастатку (са словам «жыць»). — Гэта ж во які быў, не тое што Васіль. На яфрэйтара ўжо выйшаў, ды бог не даў яму жыткі, а так бы я з ім жыла прыпяваючы, — гаварыла Вара. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыста́нак, ‑нку, м.
Тое, што і прыстанішча. — А чым вам тут, у цёткі Хімы, благі прыстанак? Хата вялікая. Гаспадарка добрая. Сабаленка. Змораныя дальняй дарогай, мы марылі толькі аб адным: хутчэй бы знайсці добры прыстанак ды адпачыць, каб прывесці сябе ў нармальны чалавечы выгляд. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раху́ба, ‑ы, ж.
Разм.
1. Падлікі, разлікі. Звесці рахубу. □ Рахуба не згуба. Прымаўка.
2. Карысць, выгада, сэнс. [Дзед:] — І от раскінуў я сваёй галавой ды прыкінуў, дык няма мне ніякай рахубы за таго божага памазанніка ваяваць. Сабаленка. Нікадзім Варакса .. [домік] нават не рамантаваў — не было рахубы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. падмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., што і без дап.
Метучы, ачысціць паверхню чаго‑н. ад смецця, пылу і пад. Падмесці падлогу ў хаце. □ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы,.. пакуль падмяла дарожку ды пасыпала жоўтым пяском — звечарэла. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.
2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несканчо́ны, ‑ая, ‑ае.
Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы. Несканчонымі калонамі ішлі на фронт рэзервісты, добраахвотнікі. Мыслівец. За годам год — стагоддзі прамінулі, як хвалі несканчонае ракі. А. Вольскі. // Які не спыняецца; пастаянны. Апрача завывання ветру ў голым голлі ды несканчонага шуму дажджу, .. [чалавек] нічога не пачуў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.
Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара. Мележ. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...» Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)