Згнэ́піць ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, ад ґнэ́біць. зафіксаванага ў тым жа рэгіёне са значэннем ’прыгнятаць, крыўдзіць’ (польск. gnębić), не выключана сувязь з літ. knėbti ’шчыпаць’ (Сл. паўн.-зах., 2, 293).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патэс 1 ’гульня ў арэхі’ (маг., Рам., Детские игры). З яўр. мовы (там жа, 137).
Патэ́с 2 ’страха’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Відаць, да пацёс (гл.) з другасным ацвярдзеннем тʼ (цʼ) > т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пужло́к ’нешта натапыранае, узбягае’: Палаба не бярэцца — пужлок капуста (воран., LKK, 16, 187). Да папярэдняга слова, гібрыднае ўтварэнне ад літ. pūžl‑ys і беларускага суфікса ‑ок (Грынавяцкене і інш., там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустацва́н ’шавецкія абцугі’ (Скарбы). Запазычанне з рамесніцкай тэрміналогіі нямецкай мовы (з ідыш?); канец слова прыпамінае ням. Zwang ’прыцягненне, прыціск’, што адпавядае прызначэнню (“скуру нацягвалі, бо ў яго захват шырокі”, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́ліць ‘спрасці вельмі тонкай ніткай, высокаякасна’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Уяўляе прыставачнае ўтварэнне ад талі́ць ‘прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна’ (там жа), параўн. та́лька ‘тонкая нітка пры прадзенні; маток нітак’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страмбе́ль ‘сцябло’, ‘рэшткі храпкі з каранямі’, ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (Сл. ПЗБ). З літ. stramblỹs ‘сцябло’ (там жа). Сюды ж страмбя́к ‘адростак пяра пасля лінькі’, страмбялёк ‘тс’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сця́гень ’сувязь загнутых верхніх частак палазоў з пярэднімі капыламі’ (ПСл). Ад сцягнуць, параўн. іншыя назвы той жа дэталі сцягі, усцяглі (гл.) ’планка, што ідзе ад галоўкі саней да першага капыла’ (Маслен.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ртаначка ’цёплая хустка’ (ДАБМ, 946) < ад *ві́ртанка, як кру́чванка, набіва́нка ’самаробныя хусткі’ (там жа). Да вярце́ць (гл. vьrt‑ěti). Замена ‑е‑ на ‑і‑ ў гэтай гаворцы (в. Лунін Лунінецкага раёна) нерэгулярная (ДАБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацэ́пніца ’памылка пры снаванні красён’, нацэпуха ’тс’ (Сл. ПЗБ), нацэпіца, nanėniu̯a ’тс’ (Уладз.). Да цэп, цапок (цэпок) ’дэталь у кроснах’, параўн.: У ніту на одном цыпку да две кобылкі — нацэпіца (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балі́ўкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, 867). Відавочна, дыялектная форма ад *bуlь ’былінка, расліна’. Параўн. іншыя назвы: быльні́к, бы́лле, былі́ннік, буле́ннік, буле́шнік, буле́ўнік (там жа). Не выключаецца і сувязь з бу́льба (бу́ля?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)