мурла́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З тоўстым шырокім тварам; мардаты. Цікава мне было даведацца, што ў .. [Зякіна] за хвароба, што ён у шпіталі ляжыць. На пагляд, здаецца, ніякай хваробы ў яго няма, — чырвоны, мурлаты. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Згрэбці нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назграбаць снегу. □ Сена было зверху сухое.. Мы назграбалі сушэйшага, натапталі поўную лодку, прывезлі, амаль што набілі ім нашы палаткі. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наспе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які паспеў, спелы. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем. Лобан.
2. перан. Развіцца, дайсці да высокай ступені праяўлення чаго‑н.; стаць надзённым. Наспелае пытанне. Наспелае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недада́ць, ‑дадам, ‑дадасі, ‑дадасць; ‑дададзім, ‑дадасце, ‑дададуць; зак., што і чаго.
Даць, выдаць менш, чым належыць. Недадаць пяць рублёў. // Вырабіць, выпусціць на якую‑н. колькасць менш, чым было запланавана. Цэх недадаў сто матораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаро́бка, ‑і, ДМ ‑робцы; Р мн. ‑робак; ж.
Незакончанасць, незавершанасць якой‑н. працы, справы. Лукашу не было часу адпачываць. Нядаўна пабудаваў новую хату, трэба канчаць розныя недаробкі: зашкліць ганак, пабяліць печы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нездаро́ўе, ‑я, н.
Недамаганне, хваравіты стан. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты.. Тады Кубец прыехаў да старога Тараса і прапанаваў яму быць старастам. Тарас адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і нездароўе. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўця́м, безас. у знач. вык.
Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́дчык, ‑а, м.
Возчык на падводзе. Каля воза стаяў высокі, худы падводчык. Гурскі. Выходзілі з лесу ўзброеныя хлопцы, спынялі абоз, згружалі ўсё, што было на вазах. Павязаўшы падводчыкаў, ускідвалі іх на калёсы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да паддашка; які знаходзіцца ў паддашку. Паддашкавае акно было адчынена. П. Ткачоў. Асцярожна, каб не нарабіць груку абцасамі на жалезных лістах,.. [Віця] дабраўся да паддашкавага акенца. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак.
1. што. Выкраіць, падганяючы да таго, што было скроена раней; паправіць выкраенае. Падкроіць рукаў. Падкроіць фальбону.
2. чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова (пра хлеб, каўбасу і пад.). Падкроіць хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)