за́піс, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запісваць — запісаць ​1 (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

2. Пісьмовая перадача, змест чаго‑н.; запісаныя на паперы думкі, заўвагі і пад. Блакнот з запісамі. □ Пасля летніх канікул на першым жа ўроку рускай літаратуры Фядот Андрэевіч Кудрынскі сабраў у вучняў другога класа сшыткі з запісамі народных песень і казак. С. Александровіч.

3. Уст. Назва некаторых афіцыйных дакументаў. Нічыпару здаецца, што ўсё тое было нейкім неверагодным, блытаным сном. Вяселле, вянчанне ў царкве, даравальны запіс і год недарэчнага жыцця. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суха́р, ‑а, м.

1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары. Якімовіч. У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады. Сіўцоў. // Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.

2. перан. Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу. Шамякін. Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра. Брыль.

3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́кар, ‑кру, м.

1. Пажыўны харчовы прадукт, белае крышталічнае рэчыва, салодкае на смак, якое вырабляецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу. Людзі вараць і спажываюць варэнне, п’юць чай. Усяму аснова — цукар. Пестрак. [Зыгмусь] рэжа і кладзе на сподак лімон і пасыпае цукрам. Чорны.

2. мн. цукры́, о́ў. Спец. Назва рада арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў.

3. перан. Разм. Пра што‑н. прыемнае на смак, смачнае. // Пра таго, хто прыносіць асалоду. [Хлор:] — Цукар — не дзяўчына, .. ружачка пахучая... Гартны.

•••

Посны цукар — сорт цукерак з цукру з фруктовымі сокамі.

[Ад ням. Zucker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчуп, ‑а, м.

Спец. Назва шэрага розных прыстасаванняў, інструментаў, прыбораў і пад., якімі выяўляюць, зандзіруюць, вымяраюць што‑н. // Сапёрны інструмент, які служыць для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін. Калі мінашукальнікам выявіць міну немагчыма, дзейнічаюць шчупам. «Маладосць». // Інструмент, які складаецца з некалькіх пласцін рознай таўшчыні для вымярэння зазораў паміж дэталямі машын. // Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб сыпкіх і вязкіх рэчываў (зерня, мукі, масла і пад.). [Лена] бярэ шчуп і апускае ў бак. Кулакоўскі. // Невялікі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус. сине́ц, укр. сине́ць, польск. siniec, серб.-харв. sinjac ‘тс’, дыял. синъ́ц ‘плотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл. *sinьcь ад *sinь, гл. сіні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарна́даназва смерчаў у ЗША’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне новага часу праз англ. tornado ’тс’ з ісп. tornado ’смерч, моцны вецер’ < tronada ’навальніца’ < tronar ’грымець’. Слова tronada ’навальніца’ трансфармавалася пад уплывам іспанскага дзеепрыметніка tornado < tornar ’круціцца’, які звязваюць з лац. tornare ’абточваць’ (Голуб-Ліер, 446; ЕСУМ, 5, 605–606).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праполіс ’пчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус. пропо́лис, якое з грэч. πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilusназва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)