стры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стрыгчы.
2. у знач. прым. З кароткімі, падстрыжанымі валасамі. Стрыжаная галава. □ Ахопленыя бескарыслівым юнацкім прароцтвам,.. [сябры], вядома, не думалі, што ты будзеш тлумачыць стрыжаным першакласнікам сэнс вялікіх і малых літар. Навуменка. // З падрэзанай травой, галінамі, дрэвамі. Стрыжаны газон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сушыць.
2. у знач. прым. Высушаны, нарыхтаваны шляхам сушкі. Сушаныя грыбы. □ Кожны дзень бабуля ўзнагароджвала мяне .. сушанай морквай і арэхамі. Бядуля. Дыхнула водарам сушаных траў, што тырчалі пучкамі з-пад бэлькі, сабраныя на чай і лекі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнепако́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узнепакоіць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, непакою; устрывожаны, усхваляваны. Узнепакоеная Волька напісала бацькаваму суседу, і той адказаў, што бацька памёр. Чорны. // Які выказвае трывогу, непакой. Пільным, крыху ўзнепакоеным позіркам агледзеў [Тодар] дворык. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад упадабаць.
2. у знач. прым. Які ўпадабаўся, спадабаўся, прыйшоўся па густу. Жанкі на лавах засмяяліся, пачалі пераказваць адна адной недачутыя ці ўпадабаныя словы песні. Палтаран. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад чакаць.
2. у знач. прым. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць; жаданы. Чаканы госць. □ Зямлю і ўпоперак і ўдоўж Раіў чаканы цёплы дождж. Панчанка. І вось нарэшце па шарэнгах подыхам ветру прабегла чаканая каманда: «Да бою!» Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́браны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выбраць.
2. у знач. прым. Адабраны да выдання. Выбраныя творы.
3. у знач. наз. вы́браныя, ‑ых. Людзі, якія вылучаюцца сярод іншых грамадскім становішчам, розумам, талентам. Сама Зока намякала на нешта большае, на тайны, якія могуць ведаць толькі выбраныя. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адця́гнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адцягнуць.
2. у знач. прым. Які мае адносіны да абстракцыі; атрыманы шляхам абстракцыі. Адцягненае паняцце. // Заснаваны на абстракцыі, які карыстаецца метадам абстракцыі. Адцягненае мысленне. Адцягненае ўяўленне. // Далёкі ад штодзённага жыцця, ад рэчаіснасць не звязаны з ёю. Адцягнены вобраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абадраць.
2. у знач. прым. Падраны, пашарпаны. Ад усяго пакоя, ад абадраных сцен, аблупленай столі, разбітай шыбы ў акне аддае холадам пустэчай. Галавач. // У зношаным, падраным адзенні. Ледзь брыдзе па вуліцы шэры натоўп, абадраных, дашчэнту знясіленыя людзей. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замілава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замілаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане замілавання; расчулены. Сядзіць і курыць — ён [дрывасек] замілаваны, Спакойна ў лесе для яго душы. Кірэенка. // Які выражае замілаванне. Замілаваны погляд. // Поўны замілавання. — Якія мілыя дзеткі, — замілаваным голасам хваліла старая. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́ты 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад брыць.
2. у знач. прым. З брытай галавой ці барадой. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.
бры́ты 2, ‑аў; адз. брыт, ‑а; м.
Кельцкае племя, якое насяляла Англію ў старажытнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)