валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся. Стаховіч.
2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся. Бажко. Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыплы́сці і прыплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. прыплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.
Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца, прыбыць куды‑н. У тыю ж ноч, пад раніцу, прыплылі на лодцы са старым рыбаком дзедам Лаўрэнам Цімох Бураў і Алена Рыгораўна. Шамякін. Шмат год таму назад, калі яшчэ на месцы сённяшняй сталіцы Ісландыі было голае месца, першымі сюды прыплылі нарманы. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак.
1. што. Перасунуць, пераставіць з аднаго на другое месца. Перамясціць шафу. Перамясціць тэлевізар. // Змяніць месцазнаходжанне чаго‑н. Перамясціць канцылярыю на другі паверх. Перамясціць палявы стан.
2. каго. Перавесці на працу ў другое месца, назначыць на новую пасаду. Перамясціць брыгаду на другую будоўлю.
3. што. Спец. Выкарыстаць іначай (капітал). Перамясціць крэдыты з прамысловасці ў сельскую гаспадарку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перано́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка пераносіцца з месца на месца. Пераносны станок. // Спецыяльна прыстасаваны для пераносу. Пераносная радыёстанцыя. Пераносная лямпа.
2. Не прамы, іншасказальны; метафарычны (пра значэнне, сэнс слова). — Ну які ты наіўны! Шэсць сутак трэба разумець не ў дакладным сэнсе, а ў пераносным. Карпюк. Разыходзяцца іхнія [Турсевіча і Лабановіча] дарогі ў розныя бакі — і ў простым і ў пераносным сэнсе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пасяляць — пасяліць (у 1 знач.) і пасяляцца — пасяліцца (у 1 знач.).
2. Месца аседлага жыцця людзей; населены пункт, сяло. Пад ганаровай вартаю прысад У кожным беларускім пасяленні Стаіць гранёны абеліск гранітны. Жычка. // Месца, дзе жывуць, гнездзяцца ў вялікай колькасці якія‑н. жывёлы, птушкі і інш.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пакаранне, высылка на жыхарства ў аддаленую мясцовасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трушчо́ба, ‑ы, ж.
1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.
2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі... Рудкоўскі.
3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.
Рухаючыся паўзком, аддаліцца ад чаго‑н., заняць новае месца. Тоня адпаўзла за яліну і нарыхтавалася да бою. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захалу́сце, ‑я, н.
Разм. Глухое, аддаленае ад цэнтра месца. На бераг Свіслачы, пад Вусце, Я перайду на нейкі час, У ціхі кут, у захалусце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выслухаць да канца; праслухаць да якога‑н. месца, часткі. Даслухаць да канца апошнія паведамленне Даслухаць апавяданне да канца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтаба́за, ‑ы, ж.
Транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі, захавання запасных частак і рамонту аўтамабіляў. Працаваць на аўтабазе. Інжынер аўтабазы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)