тамо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да таможні. Таможны склад. □ [На цеплаход] узыходзілі чарадой таможныя і паліцэйскія чыны. Мележ.
2. Які мае адносіны да кантролю за правозам тавараў цераз граніцу і збіраннем пошлін за такі правоз. Таможная пошліна. □ З дапамогай таварышаў, якія прыехалі мяне сустракаць, і камандзіра самалёта я хутка адшукаў свае рэчы і прайшоў таможныя фармальнасці. Новікаў. Хочацца хутчэй на бераг, але наперадзе яшчэ непазбежныя таможныя працэдуры. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Шамякін. Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста. Мележ. Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу. М. Ткачоў.
2. перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.
2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухава́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Хаваючы, зберагчы што‑н. — Дык і хлеб жа ваш згарыць. — Не згарыць. Мы ведаем, як яго ўхаваць, — у снег пазакопваем, і ён мёрзлы там да вясны можа праляжаць. Сабаленка. // Прыхаваць што‑н. [Глушак:] — Толькі і ўхаваў, што пяць мяшкоў на картаплянішчы за грушай. Мележ.
2. Утаіць што‑н. ад каго‑н. [Каваль:] — Мае грахі вядомы, але ён [Валодзька] свае чаго хавае? Усё адно не ўхавае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́рма, ‑ы, ж.
1. У капіталістычных краінах — прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, пад маркай якога прадаюцца ці вырабляюцца тавары. Замежныя машыны відны ў вялікіх люстраных вітрынах — іх прадаюць іншакраінныя фірмы. Мележ. Зоркай ён [Хендрыкс] стаў дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, на якім нажываліся менэджэры, фірмы грамзапісаў, буйнейшыя выдаўцы. «ЛіМ».
2. У Савецкім Саюзе — аб’яднанне аднародных або сумежных прадпрыемстваў.
3. перан. Разм. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго‑н. Пустая забава пад фірмай кахання.
[Іт. firma — подпіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Нейкая доля хітрасці (звычайна ў выразе: з хітрынкай). Праўда, недзе ў глыбіні душы, недзе там, у адным з закутачкаў сэрца, адна думка з хітрынкай пашэптвала: «Не слухай іх, Віця». Даніленка. — Я прапаную, — Апейка глядзеў усё з хітрынкай, — улічваючы абстаноўку — пераходную форму. Мележ. Чорныя вочы глядзяць адкрыта, на той харошай мяжы яшчэ ўсё ледзь не дзіцячай шчырасці і першай дзявочай хітрынкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Старанна ўхутвацца ў што‑н., добра ўкрывацца. Адвыкшы ад свежага паветра, Рыгор зябка хутаўся ў каўнер кажуха. Крапіва. Дачка засмяялася, хутаючыся ў халат і па-дзіцячаму, кулачком, праціраючы заспаныя вочы. Шамякін. Людзей было небагата, тыя, хто заходзіў на прычал, хуталіся ў каўняры, хаваліся пад парасоны і неўзабаве сыходзілі. Мележ. // перан. Густа пакрывацца (туманам, імглой і пад.). Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што 1), займ. неазначальны.
Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі. Скрыган. І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму. Колас. [Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты». Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́ла, ‑а і шуло́, ‑а, н.
1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым‑н. вертыкальна. Шулы — аснова сцен, шулы злучаюць бярвенні. Мележ. Кожны такі доўгі, аднапавярховы дом трымаецца без вуглоў, на шулах. Брыль.
2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Двор быў абнесены тынам, а шаляваныя вароты віселі паміж пашарэлых дубовых шулаў. Чыгрынаў. От жа стаю я, падпёршы плечуком шула Піліпавых варот. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́гаднік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Месца, дзе растуць ягады, разводзяцца ягадныя расліны. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.
2. ‑у, зб. Ягадныя кусты, ягадныя расліны. На ягадніку, які густа накрываў тут зямлю, дзе-нідзе чырванелі брусніцы. Сіняўскі. Падымаецца пад нагамі прытаптаны ягаднік. Пташнікаў.
3. ‑а. Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады. Цэлымі днямі ўлетку або пад восень у пералеску чуліся галасы ягаднікаў і грыбнікоў. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)